Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герасіменя супраць Бульбазаўра — Саўка ды Грышка пра Алімпіяду і пакемонаў


Герасіменя супраць Бульбазаўра
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка спрачаюцца пра тое, што лепей — глядзець беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра ці лавіць пакемонаў.

Грышка:
Алімпіяда — цікавая рэч!
Ну, паспрабуй тут, Саўка, аспрэч!
Змагаюцца мужна нашыя волаты -
Ёсьць ужо бронза і срэбра, і золата.

Саўка:
Алімпіада — ана нам ня нада.
Мы пакямонаў ловім, рабята!
Я цілявізар сматрэць не хачу!
Лучшэ пайду і злаўлю Пікачу.

Грышка:
У галаве тваёй поўная каша.
Трэба заўзець за спартоўцаў за нашых!
Ведай імёны сваіх ваяроў:
Герасіменя, Стральцоў, Ганчароў.

Саўка:
Ай, надаелі баталіі эці!
Патом пачытаю атчот в інтэрнэце.
А тут у цібя сразу трое, сматры:
Чармелеон, Чармандэр, Батэрфры.

Грышка:
Колькі табе, скажы, Саўка, гадоў?
Дзеці ж гуляюцца ў гэтых зьвяроў!
Лепей сачы за героямі спорту -
Б’юць беларусы старыя рэкорды!

Саўка:
Хто і каго ў вас там б’е, я ня знаю.
Злавіў я зато ужэ цэлую стаю!
Вот Бульбазаўр, вот Бідрыл, вот Сэндшру...
Проста улёт, я цібе гавару!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG