Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нямецкая хваля»: Інфарматарка WADA Юлія Сьцяпанава баіцца за сваё жыцьцё і бясьпеку сям’і


Юлія Сьцяпанава
Юлія Сьцяпанава

Спартоўка лічыць узлом яе ўліковага запісу ў базе дадзеных WADA спробай вызначыць дакладнае месца пражываньня яе сям’і ў ЗША.

Інфарматарка Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), бягуха Юлія Сьцяпанава, якая выкрыла практыку прымяненьня допінгу ў расейскай лёгкай атлетыцы, баіцца за сваё жыцьцё і бясьпеку сям’і. Як заявіла спартоўка на прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай па відэасувязі ў Рыё-дэ-Жанэйра ў панядзелак, 15 жніўня, калі зь ёй і яе блізкімі нешта здарыцца, то гэта, па ўсёй верагоднасьці, ня будзе няшчасным выпадкам. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Пасьля ўзлому электроннай пошты і ўліковага запісу Юліі Сьцяпанавай у базе дадзеных WADA спартоўка сказала, што адчувае вялікі страх і адчувае сябе неабароненай.

13 жніўня Сцяпанава паведаміла аб узломе яе электроннай пошты, а таксама яе ўліковага запісу ў базе дадзеных WADA, з дапамогай якой спартоўка паведамляе арганізацыі пра сваё месцазнаходжаньне. Адзін з каардынатараў базаванай у Швэйцарыі групы падтрымкі Сьцяпанавай і яе мужа, былога супрацоўніка Расейскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) Віталя Сьцяпанава, паведаміў, што ўзлом ўліковага запісу бягухі аказаўся адзіным ва ўсёй сыстэме арганізацыі.

Юлія і Віталь Сцяпанава не раскрываюць месца свайго пражываньня з тых часоў, як яны сталі аднымі з галоўных інфарматараў фільму нямецкага тэлеканалу ARD пра допінг у расейскай лёгкай атлетыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG