«Вельмі крыўдна глядзець алімпійскі фінал з трыбун... Хацелася б папрасіць прабачэньня ва ўсіх заўзятараў, я спрабавала зрабіць усё магчымае, каб быць у фінале бар’ераў, але, на жаль, маіх намаганьняў не хапіла, і Рыё засталося для мяне нескаронай прыступкай. Спадзяюся, што мая кар’ера ня скончыцца на гэтай мінорнай ноце, але, ва ўсякім выпадку, мой сэзон скончаны, час узяць тайм-аўт і адпачыць ад насычаных 8 гадоў спаборніцтваў. Дзякуй вам, дарагія сябры, што былі са мной увесь гэты час і падтрымлівалі мяне», — напісала лёгкаатлетка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Бронзавая прызэрка Чэмпіянату сьвету фінішавала апошняй у паўфінальным забегу і не прабілася ў васьмёрку мацнейшых.