Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вайсковай выведцы Ўкраіны заявілі аб падрыве ў Маскоўскай вобласьці транспартнага самалёта ВМФ Расеі


Расейскі транспартны самалёт Ан-72. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі транспартны самалёт Ан-72. Ілюстрацыйнае фота

У Расеі гэтай інфармацыі пакуль не камэнтуюць.

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што 12 сьнежня на аэрадроме «Астаф’ева» ў Маскоўскай вобласьці ў выніку выбуху пацярпеў транспартны самалёт Ан-72, які належаў Вайскова-марскому флёту Расеі.

У вайсковай выведцы Ўкраіны сьцьвярджаюць, што «здэтанавала асноўная сілавая ўстаноўка».

«Прыблізы кошт выведзенага са строю самалёта складае каля 4,5 мільёна даляраў», — адзначаецца ў паведамленьні.

Сёлета 23 лютага над Чорным морам ў часе супольнай апэрацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі і паветраных сіл Украіны зьбілі расейскі самалёт-выведнік A-50. Расея прызнала гэты факт толькі праз паўгода.

14 студзеня 2024 году Паветраныя сілы Ўкраіны зьбілі над Азоўскім морам яшчэ адзін самалёт A-50, а другі — Іл-22 — атрымаў пашкоджаньні.

4 студзеня ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што на вайсковым аэрадроме «Шагол» у Чалябінску згарэў тактычны бамбавік С-34.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG