Дакумэнт падпісалі 18 сьнежня ў Маскве на пасяджэньні аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расеі, паведамляе БелТА.
Пагадненьне датычыць судовых пастановаў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага пазову, які абавязвае даўжніка выплаціць ініцыятару пазову грошы, у тым ліку ў частцы дзяржаўнай пошліны, а таксама іншых судовых і працэсуальных выдаткаў.
Таксама пагадненьне прадугледжвае дакладныя гарантыі захаваньня правоў спагнаньніка і даўжніка.
Судовыя пастановы адной краіны, якія падпадаюць пад пагадненьне, ня будуць патрабаваць адмысловай працэдуры прызнаньня ў другой.
2 сьнежня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову расейскага ўраду падпісаць зь Беларусьсю гэтае пагадненьне.
Форум