Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў парлямэнце непрызнанай Абхазіі: загінуў дэпутат


Вахтанг Галандзія і Кан Кварчыя
Вахтанг Галандзія і Кан Кварчыя

Трагедыя адбылася ў будынку парлямэнту самаабвешчанай рэспублікі Абхазія.

У выніку страляніны загінуў дэпутат Вахтанг Галандзія, апазыцыянэр Кан Кварчыя паранены, піша «Эхо Кавказа».

Тэлеграм-канал АМРА-life піша, што ў парлямэнце абмяркоўвалі законапраект аб забароне назапашваньня крыптавалютаў.

«Падчас пасяджэньня Адгур Харазія і Кан Кварчыя ўступілі ў сварку, у выніку Адгур дастаў ствол і пачаў страляць у Кана. Загінулы Вахтанг Галандзія спрабаваў іх разьняць», — піша выданьне.

Дэпутат Галандзія памёр ад ранаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя самаабвешчанай рэспублікі.

На месца здарэньня прыбыла сьледча-апэратыўная група. Па словах в. а. кіраўніка абхаскага МУС Робэрта Кіўта, падазраваны Харазія ўцёк зь месца здарэньня.

Кан Кварчыя паранены ў руку.

В.а. абхаскага лідэра Бадра Гунба правёў нараду ў сувязі са стралянінай. Яму далажылі, у прыватнасьці, «аб мерах, якія прымаюцца генэральнай пракуратурай па факце здарэньня». Акрамя таго, Гунба наведаў Рэспубліканскую лякарню, куды даставілі пацярпелых.

Адгур Харазія — былы мэр Сухумі. У 2020 годзе яго затрымалі па абвінавачаньні ў наўмысным прычыненьні цяжкай шкоды здароўю, небясьпечнай для жыцьця чалавека, а таксама ў незаконным набыцьці, захоўваньні, перавозцы ці нашэньні агнястрэльнай зброі. Паведамлялася, што ён параніў супрацоўніка адміністрацыі Сухумскага цэнтральнага рынку Алмаса Шакрыла.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG