Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Пазьняк павінен быць на перамовах пра мір разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач


Палітык, праваабаронца Вольга Карач. Перамовы пра мір, Трамп, Зяленскі. Ілюстрацыйны каляж.
Палітык, праваабаронца Вольга Карач. Перамовы пра мір, Трамп, Зяленскі. Ілюстрацыйны каляж.

Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач.

Глядзець размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

— Улады Беларусі заявілі, што хочуць быць часткай перамоваў пра мір ва Ўкраіне, на што ўкраінскі бок адказаў, што рэжым у Беларусі мае быць прыцягнуты да адказнасьці за ўдзел у агрэсіі. Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір, з вашага пункту гледжаньня?

— Беларусь павінна быць на перамовах пра мір. Хто яе будзе прадстаўляць — самае цікавае пытаньне. Сёньня зразумела, што няма легітымнасьці ні ў кога. Калі мы адпусьцім сытуацыю, то Беларусь застанецца аб'ектам для ўплыву, беларусы зноў ня будуць вырашаць свой лёс... На перамовах дакладна павінен быць Зянон Пазьняк. Гэта чалавек, які змагаўся за незалежнасьць Беларусі. Я лічу, што ў гэтых перамовах ён будзе як ніхто абараняць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Хто яшчэ — трэба думаць, але Зянон Пазьняк павінен быць у гэтай дэлегацыі. Ці павінна я там быць ці не, час пакажа. Гэта залежыць ад таго, наколькі мы зможам антываенны рух зрабіць сапраўды моцным, ці зможам націснуць на заходнія краіны, каб антываенныя прадстаўнікі былі ўключаныя ў гэтую дэлегацыю. Ня ведаю, хто яшчэ з грамадзянскай супольнасьці здолеў бы па сваёй падрыхтоўцы дыскутаваць на роўных і адстойваць нацыянальныя інтарэсы.

— А Сьвятлана Ціханоўская, яе Офіс, Аб’яднаны пераходны кабінэт, Каардынацыйная рада?

— Яны слабыя. Не, канечне. Калі мы гаворым пра перамовы аб міры, то там будзе сядзець Трамп, Зяленскі, Пуцін, вялікая верагоднасьць, што там будзе сядзець кітайскі лідэр. Уявіце, сядзяць сусьветныя «зубры» зь вялікім досьведам жорсткіх перамоваў. Ня ведаю, ці будзе Шольц, але хтосьці ад Нямеччыны будзе. І гэтыя людзі ўмеюць таргавацца, адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы, і яны іх вельмі добра ведаюць. У гэтай сытуацыі зь беларускага боку павінны быць людзі, якія не баяцца адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Сьвятлана Ціханоўская ня можа адстаяць нацыянальныя інтарэсы беларусаў нават у Літве. Маленькая краіна, змагацца за нацыянальныя інтарэсы беларусаў у Літве нашмат прасьцей, чым таргавацца з Пуціным ці Трампам. Яна нават гэтага ня можа зрабіць. Я бачу Зянона Пазьняка. Я разумею, што ён будзе адстойваць беларусаў да апошняй кроплі крыві. І ён не саступіць нічога. Дакладна ён павінен быць у беларускай дэлегацыі і яе ўзначальваць.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG