Праўладны сацыёляг прапанаваў штрафаваць кандыдатаў за зьняцьцё з выбараў і паразважаў пра сапраўднае месца парлямэнту ў беларускай дзяржаве.
Сёньня на некаторых інтэрнэт-сайтах зьявілася інфармацыя, паводле якой улады ўжо нібыта выбралі імёны тых апазыцыянэраў, якія павінны прайсьці ў парлямэнт.
Крысьціна Галяк (Cristina Gallach), прэсавы сакратар Хавіера Саляны, вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях супольнай замежнай палітыкі і бясьпекі, сёньня адказала на пытаньні Радыё Свабода
У памяшканьні для галасаваньня ў вёсцы Гавяды, што на Шклоўшчыне, больш за дваццаць хвілінаў адсутнічаў увесь склад участковай камісіі й ахоўнік-міліцыянт.
Гэта сьцьвярджае Марк Зэльцэр, брат адваката з ЗША Эмануіла Зэльцэра, асуджанага на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы супроць Беларусі.
Найбольшая актыўнасьць на датэрміновым галасаваньні зафіксавана, як і ў першы дзень, у Віцебскай і Гомельскай абласьцях, найменшая — у Гарадзенскай.
Як паведаміла сёньня прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, на імя Аляксандра Лукашэнкі паступілі "лісты з асабістымі зваротамі прэзідэнтаў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
У Менску сёньня былі затрыманыя актывісты «Маладых дэмакратаў» Раман Багдановіч і Аляксандар Сьцепаненка.
Паводле Міхася Васілеўскага з Менску, у трэцім інтэрнаце арганізацыі “Белсантэхмантаж-2”, які знаходзіцца па адрасе завулак Соф’і Кавалеўскай, 61 жыхароў прымушаюць галасаваць датэрмінова.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў учорашнюю гутарку А Лукашэнкі і Хавіера Саляны.
На выбарчым участку № 528 у Коласаўскай акрузе № 106 Менску ўжо прагаласавала больш за 50% выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі.
У 2004 годзе, паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, удзел у датэрміновым галасаваньні ўзялі 17,39% выбарцаў. У Менску і Менскай вобласьці датэрмінова прагаласавала больш за 20%.
Сёньня каардынатар руху “За Свабоду” на Палесьсі Аляксандар Рамановіч паведаміў нашаму радыё пра невыкананьне старшынёй акруговай Днепра-Бускай выбарчай акругі № 10 Яўгенам Пархамчуком патрабаваньняў Выбарчага кодэксу.
На сёньняшні дзень у Беларусі знаходзіцца каля 900 доўга- і кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, якія атрымалі акрэдытацыю і адсочваюць хаду выбарчай кампаніі.
Улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаваньне як адзін з асноўных спосабаў фальсіфікацыі выбараў, заяўляе прэзідыум палітрады АДС
Кандыдатка ў дэпутаты й дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Тацяна Асмалоўская прагаласавала ў першы дзень датэрміновага галасаваньня й спрабавала тое ж зрабіць за сваю маці.
Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік за першыя два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня сваім правам скарысталіся 7,0 адсоткаў выбарцаў. <b> ТЭМА ДНЯ.</b>
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў ізноў заявіў, што Расея зацікаўленая ў тым, каб Беларусь прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Падчас тэлефоннай гутаркі суразмоўцы пагадзіліся працягваць пачаты дыялёг.
Сустаршыні Хэльсынскай камісіі выступілі з заяваю адносна сытуацыі ў Беларусі.
Лідэра “Партыі Свабоды” Сержука Высоцкага не прапусьцілі празь мяжу. Памежнікі, нягледзячы на даведку з АВІРу, паставілі ў пашпарт штамп аб забароне выезду.
Другі дзень ідзе датэрміновае галасаваньне. Студэнты актыўна выкарыстоўваюць магчымасьць прагаласаваць загадзя. Куды і чаму яны сьпяшаюцца?
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у інтэрвію Свабодзе сярод іншага камэнтуе тэму байкоту выбараў.
У сераду адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Яго ўдзельнікі заклікалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу.
Андруся Цянюту затрымалі мінулай ноччу і прад’явілі прэтэнзіі, што ён не зьяўляецца ў міліцыю й суд па позвах.
Найбольш актыўныя ў датэрміновым галасаваньні Віцебская і Гомельская вобласьці, найменш - Берасьцейская.
Адразу некалькі скаргаў на ненадзейнасьць скрыняў для галасаваньня накіравалі ў Цэнтравыбаркам і акруговыя камісіі назіральнікі за выбарамі і праваабаронцы зь Берасьця.
Датэрміновае галасаваньне праходзіць з тыповымі парушэньнямі, - кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі ў Беларусі прыйшлі 2,7 адсотка выбарцаў. ТЭМА ДНЯ.
Уладзімер Бароўка публічна зьвярнуўся да свайго суперніка, старшыні Пастаўскага райвыканкаму, з прапановай адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.
“Пакуль у мяне няма плянаў сысьці ў адстаўку”, – заявіў кіраўнік Беларусі.
“Для мяне як для прэзыдэнта гэта пытаньне пытаньняў”, – запэўніў кіраўнік дзяржавы. – Але ня трэба з гэтага пытаньня рабіць вялікую палітыку”.
Госьць у эфіры “Свабоды” – заснавальнік БНФ, адкрывальнік Курапатаў і лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк.
Аляксандар Казулін у Нью-Ёрку сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і Дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс.
Сябар палітрады АГП Аляксандар Дабравольскі адказаў на пытаньні наведнікаў сайту "Свабоды".
Невядомы зрабіў ілжывае паведамленьне пра замінаваньне Маладзечанскага палітэхнічнага каледжу, дзе знаходзіцца Партызанскі выбарчы ўчастак нумар 8.
У Варшаве адбылася размова старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Борыс з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.
Кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ даў эксклюзіўнае інтэрвію нашаму радыё.
“Мы цяпер прагаласавалі, і нашы дадзеныя пойдуць на факультэт,” – сказалі карэспандэнту Свабоды студэнты на выбарчым участку. Як праходзіла галасаваньне ў Менску?
Паводле Тацяны Севярынец, тое, што ёй давялося сёньня ўбачыць на ўчастках для галасаваньня, яшчэ больш падмацавала рашэньне пра няўдзел у выбарах.
Аляксандар Казулін, які знаходзіцца з візытам у ЗША, перакананы, што менавіта ўмяшаньне ЗША фактычна выратавала яму жыцьцё.
А.Лукашэнка, прымаючы сёньня даверчыя лісты новых амбасадараў, заклікаў краіны Эўрапейскага Зьвязу да паляпшэньня дачыненьняў зь Беларусьсю.
На сёньняшні дзень барацьбу за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў працягваюць 66 чалавек з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Ад сёньня да 27 верасьня любы грамадзянін можа прыйсьці ва ўчастковую выбарчую камісію і датэрмінова прагаласаваць. Ці будзе гэтым разам датэрміновае галасаваньне добраахвотным? <b>ТЭМА ДНЯ.</b>
Гэта першая і пакуль што адзіная на Віцебшчыне прадстаўніца апазыцыі, якая прыняла рашэньне адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
Дэбаты ў ранішнім эфіры “Свабоды”. Кандыдат у дэпутаты ў Палату Прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд супраць намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.
Камітэты замежных справаў і пытаньняў разьвіцьця Эўрапарлямэнту абралі трох фіналістаў прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава.
Былы кандыдат на прэзыдэнт і палітвязень Аляксандар Казулін запрошаны на прыём у Нью-Ёрку, які ладзяць Лора і Джордж Буш.
Сёньня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес плянуе наведаць Расею і Беларусь пасьля свайго дзяржаўнага візыу ў Кітай.
Загрузіць яшчэ