Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу 28 верасьня на Кастрычніцкай плошчы а 8 вечара. Маладафротнаўцы заявілі тысячу ўдзельнікаў акцыі. У звароце стаіць подпіс Насты Палажанкі.
На гэтым тыдні беларуская апазыцыя на спэцыяльных прэсавых канфэрэнцыях агучыла два падыходы да выбарчай кампаніі – байкот і ўдзел у выбарах.
У панядзелак міністар замежных справаў Польшчы прадставіць Радзе Эўразьвязу інфармацыю пра Беларусь.
Якія наступствы будзе мець заява лідэра кампартыі Сяргея Калякіна пра неабходнасьць прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі? Якія плюсы і мінусы зьняцьця з выбараў апазыцыйных кандыдатаў? На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” разважаюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, старшыня ПКБ Сяргей Калякін і палітоляг Дзяніс Мельянцоў.
Адбыўся візыт у Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага. Ён сустрэўся зь беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
Сёньня ад імя намесьніцы старшыні "Маладога фронту" Насты Палажанкі ў Менгарвыканкам была пададзеная заяўка на правядзеньне мітынгу на 1000 чалавек 28-га верасьня а 20-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Міністар замежных справаў Польшчы перад вылетам у Беларусь заявіў, што ягоны візыт – вынік “працэсу адбудовы кантактаў зь беларускімі ўладамі на розных узроўнях”.
Прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш заявіў 11 верасьня, што яго рэспубліка хацела б увайсьці ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.
Міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" выказала занепакоенасьць нізкай якасьцю асьвятленьня выбараў у Палату прадстаўнікоў у Беларускіх мэдыях.
У пятніцу адбудзецца працоўны візыт у Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, паведамілі ў прэсавай службе МЗС Беларусі.
Лідэры АДС заявілі, што ня будуць удзельнічаць у кампаніі байкоту, хоць пры гэтым не прызнаюць выбараў справядлівымі і дэмакратычнымі.
Пачынаючы ад панядзелка, беларускія тэле-і радыё каналы паўторна пакажуць выступы ўсіх кандыдатаў у дэпутаты, якія ўжо прагучалі.
Шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна лічыць, што ўступленьне ў саюзную дзяржаву Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выгаднае Маскве і нявыгаднае Менску.
Незалежны кандыдат Андрэй Левінаў атрымаў адказ на сваю скаргу пра тое, што 5 верасьня падчас трансьляцыі ягонага выступу прапаў гук — якраз у тым месцы прамовы, дзе ён заклікаў не ісьці на датэрміновыя выбары.
Дэпутат нямецкага Бундэстагу М.Мэкель перакананы, што палітыка ізаляцыі, якую праводзіў ЭЗ у дачыненьні да Беларусі, пацярпела паразу.
Паўднёвая Асэтыя і Абхазія заявілі пра свой намер увайсьці ў "саюзную дзяржаву" Беларусі і Расеі. Як да гэтага можа паставіцца беларускае кіраўніцтва? ТЭМА ДНЯ.
Апазыцыйныя кандыдаты зь Віцебшчыны распавядаюць пра тoе, як рэагуюць іхныя землякі на зьмест надрукаваных праграм ды распаўсюджаныя ўлёткі.
Леаніду Аўтухову Віцебскі аблвыканкам адмовіў у інфармацыі, неабходнай для правядзеньня выбарчай кампаніі.
Наш чытач Уладзімір Слабін даслаў відэаролік, які сьведчыць, што грузінска-расейскі канфлікт ужо стаў фактам ня толькі нашага, але і віртуальнага сусьвету.
40 грамадзянаў з розных гарадоў Беларусі падпісаліся пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, у прадстаўніцтва ААН і АБСЭ, а таксама ў Цэнтравыбаркам. У звароце яны паведамляюць, што адмаўляюцца галасаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў 28 верасьня.
Сёньня Варшаву наведаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які заявіў, што Масква не зьмяніла свайго нэгатыўнага стаўленьня да разьмяшчэньня на тэрыторыі Польшчы часткі амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны.
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі завяршыў разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.
У савецкія часы дэпутатаў іранічна называлі “слугамі народу”, пакепліваючы, што слугі жывуць лепш, чым тыя, каму яны служаць. А якія даброты дае дэпутацтва цяпер?
Джонатан Мур, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, даў інтэрвію Радыё Свабода.
Міністэрства юстыцыі прызнала вынікі пазачарговага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Кандыдаты ў дэпутаты, сябры ініцыятывы “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” выступілі з ультыматумам да АДС.
У яго скралі некалькі соцень паасобнікаў “Народнай Волі”, “Нашай Нівы” і “Курьера из Витебска”, часопісы “Arсhe” і “цытатнікі” А.Лукашэнкі.
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць апошнія тры скаргі незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Усе яны прыйшлі па пошце.
Трое палітвязьняў, якія гэтымі днямі пасьля супольных намаганьняў дэмакратычнай грамадзкасьці выйшлі на волю, адаптуюцца да вольнага жыцьця.
На Віцебшчыне праходзяць агітацыйныя сходы з удзелам А. Мілінкевіча. Як высьвятляецца, прысутныя шмат у чым падзяляюць погляды апазыцыянэраў.
Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Максім Фэрхаген заклікаў не пускаць беларускага міністра замежных справаў у Брусэль.
Сёньня ў Барысаве адбыўся суд над нашым грамадзкім рэдактарам тыдня Сержуком Салашам, якога прадстаўнікі ўладаў абвінавацілі ў паклёпе.
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Расьціслава Панкратава адлічылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.
Кандыдатка ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 Тацяна Севярынец разам з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам зладзілі агітацыйны пікет каля гандлёвага цэнтру “Кантынент”.
Лявон Баршчэўскі, Зьміцер Дашкевіч і Зьміцер Бандарэнка заклікалі дэмакратычных кандыдатаў спыніць выбарчую гонку.
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – барысавец Сяржук Салаш. Яму 34 гады, сябра Партыі БНФ. Сёлета ішоў на парлямэнцкія выбары, аднак зноў – як спачатку ў 2004-м, а затым і ў 2007-м гадах – сустрэў супраціў з боку выбарчай камісіі.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч агучыў на паседжаньні Управы БНФ зварот 15 кандыдатаў у дэпутаты ад гэтай партыі з просьбай перагледзець рашэньне Сойму, згодна зь якім усе фронтаўскія кандыдаты маюць зьняцца з выбарчай гонкі 23 верасьня.
Сёньня 24-гадовы былы вайсковы дэсантнік і цяперашні сябра АГП Юры Панасюк зьвярнуўся па дапамогу ў пракуратуру Ленінскага раёну горада Берасьця.
Традыцыйная штогадовая імпрэза нямецкай фундацыі імя Конрада Адэнаўэра пройдзе ў нямецкай сталіцы 17 верасьня.
Сёньня аб 11-й гадзіне Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд яшчэ шасьці скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Слуханьне адбудзецца 16 верасьня, у цэнтры ўвагі будзе сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.
Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 С.Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады А.Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго кандыдата ў дэпутаты, хаця ў акрузе іх чатыры.
Сёньня ў Гарадзенскай Занёманскай акруговай камісіі N49 далі папярэджаньне незалежнаму кандыдату Сяргею Кузьмянку, які балятуецца ў Палату прадстаўнікоў. Камісія вырашыла, што ён дапусьціў недазволеную агітацыю за сябе.
Сёньня ў Парыжы адбыўся саміт Эўразьвяз-Украіна, на якім Брусэль запрапанаваў Кіеву заключыць дамову аб асацыяцыі. Гэтая дамова, аднак, ня дасьць Украіне ніякай гарантыі, што ў будучыні яна можа стацца сябрам ЭЗ.
Былы старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка пасьля адстаўкі пачаў кар’еру амбасадара, а вось былы міністар транспарту Аляксандар Лукашоў скончыў жыцьцё самагубствам...
У першай палове дня экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч наведаў пікет апазыцыйнага актывіста Яраслава Берніковіча ў Глыбокім.
Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне акруговай камісіі і ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палітыку Алесю Лагвінцу.
Эўразьвяз запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава 15 верасьня на сустрэчу кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў 27 краін Зьвязу ў Брусэлі.
Судзьдзя Вярхоўнага суду Юхнавец палічыла, што Мікола Статкевіч з-за ягонай непагашанай судзімасьці мае права галасаваць на выбарах, але не балятавацца кандыдатам у дэпутаты.
Менскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні большасьці агітацыйных пікетаў кандыдату ў дэпутаты па 103-й менскай выбарчай акрузе Дзянісу Садоўскаму.
Загрузіць яшчэ