Адбылося гэта падчас супольнай сустрэчы з выбарцамі Пастаўскай выбарчай акругі №29, калі незалежны кандыдат распавядаў, якія беларускія законы ён хацеў бы рэфармаваць у выпадку абраньня ў парлямэнт.
-- Калі я гаварыў пра выбарчае заканадаўства, то сказаў, што трэба катэгарычна забараніць выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу і падвысіць адказнасьць за гэта. А потым распавёў, што накіраваў скаргі ў Цэнтравыбаркам і пракуратуру пра шматлікія парушэньні з боку Эдуарда Казуры. І зьвярнуўся да яго, маўляў, так рабіць нельга, і вам варта зьняць з выбараў сваю кандыдатуру. Рэакцыя была бурная: ён выйшаў на сцэну і стаў на мяне крычаць: што я з апазыцыі і адпрацоўваю заходнія грошы, -- распавёў Уладзімер Бароўка.
Прапанова Ўладзімера Бароўкі – гэта ўжо другі выпадак падчас выбарчай кампаніі, калі незалежны кандыдат прапануе свайму праўладнаму суперніку добраахватна сысьці з выбарчай гонкі. Першым быў Яраслаў Берніковіч з Глыбокага, які напісаў адкрыты ліст да старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Андрэйчанкі – свайго суперніка па Глыбоцкай выбарчай акрузе №22.
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік лічыць, што падобныя ўчынкі з боку апазыцыйных кандыдатаў маглі б стацца значнай палітычнай зьявай у грамадзтве – але толькі ў тым выпадку, калі б выбарчая кампанія праходзіла сапраўды дэмакратычна.
-- Гэта малаверагодна, што праўладны кандыдат, якому фактычна загадана стаць дэпутатам, раптам паслухаецца свайго апанэнта ды зьнімецца з выбараў. Гэта проста фантастычна ў нашай краіне! Хіба толькі чалавек маральнае задавальненьне атрымае, што ён прапанаваў праўладнаму кандыдату зьняцца з выбараў. Бо дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі наўрад ці зробяць гэткі заклік агульнавядомым. І таму нашы выбарцы застаюцца па-за ўсімі такімі палітычнымі “вывертамі”, яны ўжо адвыклі, што ёсьць нейкая канкурэнцыя, -- гаворыць Леанід Сьвецік.
На думку праваабаронцы, у сапраўднай палітычнай кампаніі заўсёды мусіць быць інтрыга – каб выбарцы былі ўпэўненыя, што могуць паўплываць на яе канчатковы вынік. У сёлетняй выбарчай кампаніі ніякай інтрыгі няма.