Як паведамляе агенцтва УНІАН, рашэньне было ўхваленае на супольным паседжаньні камітэтаў 22 верасьня.
Фіналістамі сталі былы беларускі палітвязень Аляксандар Казулін, кітайскі праваабаронца і змагар за чысьціню навакольнага асяродзьдзя Ху Джыа і кіраўнік незалежнай выбарчай камісіі Конга Абаат Малу Малу.
У кастрычніку маюць выбраць ляўрэата прэміі імя Сахарава з гэты трох прэтэндэнтаў. Цырымонія ўручэньня прэміі памерам у 50 тысячаў эўра адбудзецца на паседжаньні Эўрапарлямэнту 17 сьнежня.
У 2004-м прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м – адзіны кандыдат ад апазыцыі на мінулых выбарах прэзыдэнта Беларусі А.Мілінкевіч.