40 грамадзянаў з розных гарадоў Беларусі падпісаліся пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, у прадстаўніцтва ААН і АБСЭ, а таксама ў Цэнтравыбаркам. У звароце яны паведамляюць, што адмаўляюцца галасаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў 28 верасьня.
Сёньня Варшаву наведаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які заявіў, што Масква не зьмяніла свайго нэгатыўнага стаўленьня да разьмяшчэньня на тэрыторыі Польшчы часткі амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны.
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі завяршыў разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.
У савецкія часы дэпутатаў іранічна называлі “слугамі народу”, пакепліваючы, што слугі жывуць лепш, чым тыя, каму яны служаць. А якія даброты дае дэпутацтва цяпер?
Джонатан Мур, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, даў інтэрвію Радыё Свабода.
Міністэрства юстыцыі прызнала вынікі пазачарговага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Кандыдаты ў дэпутаты, сябры ініцыятывы “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” выступілі з ультыматумам да АДС.
У яго скралі некалькі соцень паасобнікаў “Народнай Волі”, “Нашай Нівы” і “Курьера из Витебска”, часопісы “Arсhe” і “цытатнікі” А.Лукашэнкі.
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць апошнія тры скаргі незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Усе яны прыйшлі па пошце.
Трое палітвязьняў, якія гэтымі днямі пасьля супольных намаганьняў дэмакратычнай грамадзкасьці выйшлі на волю, адаптуюцца да вольнага жыцьця.
На Віцебшчыне праходзяць агітацыйныя сходы з удзелам А. Мілінкевіча. Як высьвятляецца, прысутныя шмат у чым падзяляюць погляды апазыцыянэраў.
Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Максім Фэрхаген заклікаў не пускаць беларускага міністра замежных справаў у Брусэль.
Сёньня ў Барысаве адбыўся суд над нашым грамадзкім рэдактарам тыдня Сержуком Салашам, якога прадстаўнікі ўладаў абвінавацілі ў паклёпе.
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Расьціслава Панкратава адлічылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.
Кандыдатка ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 Тацяна Севярынец разам з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам зладзілі агітацыйны пікет каля гандлёвага цэнтру “Кантынент”.
Лявон Баршчэўскі, Зьміцер Дашкевіч і Зьміцер Бандарэнка заклікалі дэмакратычных кандыдатаў спыніць выбарчую гонку.
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – барысавец Сяржук Салаш. Яму 34 гады, сябра Партыі БНФ. Сёлета ішоў на парлямэнцкія выбары, аднак зноў – як спачатку ў 2004-м, а затым і ў 2007-м гадах – сустрэў супраціў з боку выбарчай камісіі.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч агучыў на паседжаньні Управы БНФ зварот 15 кандыдатаў у дэпутаты ад гэтай партыі з просьбай перагледзець рашэньне Сойму, згодна зь якім усе фронтаўскія кандыдаты маюць зьняцца з выбарчай гонкі 23 верасьня.
Сёньня 24-гадовы былы вайсковы дэсантнік і цяперашні сябра АГП Юры Панасюк зьвярнуўся па дапамогу ў пракуратуру Ленінскага раёну горада Берасьця.
Традыцыйная штогадовая імпрэза нямецкай фундацыі імя Конрада Адэнаўэра пройдзе ў нямецкай сталіцы 17 верасьня.
Сёньня аб 11-й гадзіне Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд яшчэ шасьці скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Слуханьне адбудзецца 16 верасьня, у цэнтры ўвагі будзе сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.
Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 С.Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады А.Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго кандыдата ў дэпутаты, хаця ў акрузе іх чатыры.
Сёньня ў Гарадзенскай Занёманскай акруговай камісіі N49 далі папярэджаньне незалежнаму кандыдату Сяргею Кузьмянку, які балятуецца ў Палату прадстаўнікоў. Камісія вырашыла, што ён дапусьціў недазволеную агітацыю за сябе.
Сёньня ў Парыжы адбыўся саміт Эўразьвяз-Украіна, на якім Брусэль запрапанаваў Кіеву заключыць дамову аб асацыяцыі. Гэтая дамова, аднак, ня дасьць Украіне ніякай гарантыі, што ў будучыні яна можа стацца сябрам ЭЗ.
Былы старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка пасьля адстаўкі пачаў кар’еру амбасадара, а вось былы міністар транспарту Аляксандар Лукашоў скончыў жыцьцё самагубствам...
У першай палове дня экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч наведаў пікет апазыцыйнага актывіста Яраслава Берніковіча ў Глыбокім.
Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне акруговай камісіі і ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палітыку Алесю Лагвінцу.
Эўразьвяз запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава 15 верасьня на сустрэчу кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў 27 краін Зьвязу ў Брусэлі.
Судзьдзя Вярхоўнага суду Юхнавец палічыла, што Мікола Статкевіч з-за ягонай непагашанай судзімасьці мае права галасаваць на выбарах, але не балятавацца кандыдатам у дэпутаты.
Менскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні большасьці агітацыйных пікетаў кандыдату ў дэпутаты па 103-й менскай выбарчай акрузе Дзянісу Садоўскаму.
Сёньня пасьля запісу выступу на Гомельскім тэлебачаньні быў затрыманы кандыдат у дэпутаты парлямэнту ад АДС у Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38 Кастусь Жукоўскі.
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала патлумачыў сваю пазыцыю адносна прававой калізіі паміж Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам.
Як можна ацаніць вынікі ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі? Ці доўга можа працягвацца спроба афіцыйнага Менску весьці геапалітычны гандаль адначасова з Захадам і Расеяй? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў
Учора ўвечары намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч агучыў на паседжаньні Управы БНФ зварот 15 кандыдатаў у дэпутаты ад гэтай партыі з просьбай перагледзець рашэньне Сойму, згодна зь якім усе фронтаўскія кандыдаты маюць зьняцца з выбарчай гонкі 23 верасьня.
Гук зьнік якраз у той момант, калі А.Левінаў стаў тлумачыць, чаму ня варта браць удзел у датэрміновым галасаваньні.
Сёньня з Масквы ў Менск на перамовы аб будучыні дзіцячага адпачынку ў Ірляндыі прыбывае амбасадар гэтай краіны ў Расеі і Беларусі.
У апошнім нумары газэты райвыканкаму “Наша Талачыншчына” надрукаваныя біяграфіі двух кандыдатаў ў дэпутаты Нацыянальнага сходу ад 30-й Сеньненскай выбарчай акругі.
Учора Вярхоўны суд Беларусі вынес вэрдыкт у васьмі справах незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Задаволеныя дзьве скаргі, шасьці заяўнікам адмоўлена. Вынік яшчэ адной скаргі абяцаюць абвясьціць сёньня.
Учора Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня.
У Хэльсынскай Камісіі Кангрэсу ЗША 16 верасьня адбудуцца слуханьні па Беларусі, прысьвечаныя абмеркаваньню сытуацыі ў краіне напярэдадні выбараў”.
У Экспэртызе Свабоды ўдзельнічаюць: рэдактар аналітычнага бюлетэня “Беларускі тыдзень” Аляксандар Класкоўскі і палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі.
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, які цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, 8 верасьня сустрэўся ў Маскве з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым і стараўся яго пераканаць, каб Расея поўнасьцю рэалізавала дамову аб перамір’і з Грузіяй.
Як успрынялі на лідзкай “Лякафарбе” і полацкім "Шкловалакне” зьмякчэньне на паўгоду эканамічных санкцыяў ЗША?
У часе прэс-канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў Лукашэнка імкнуўся абмінуць вострыя вуглы ў адносінах Беларусі як з Расеяй, гэтак і з Захадам.
Некалькі сябраў БХД, якія спрабавалі зарэгістравацца ў якасьці кандыдатаў, страцілі працу ці вучобу, заяўляюць у аргкамітэце стварэньня Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі.
Калі ўлічыць, што датэрміновае галасаваньне пачынаецца за пяць дзён да асноўнага галасаваньня, дык фактычна да выбараў застаецца ўсяго паўмесяца. Чым займаюцца цяпер зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты, чаму на вуліцах амаль ня бачна прыкметаў перадвыбарчай агітацыі?
"Лукашэнка зараз яшчэ лепш разумее, што гэтаксама расейскія міратворцы могуць увайсьці і ў Беларусь. Справакаваць канфлікт, а потым яго загасіць”.
А.Валчанін, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе, паведаміў, што на ўвесь верасень атрымаў на працы адпачынак і таму штодня выходзіць на вуліцы свайго гораду.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 50 Сяргей Антусевіч называе этап пасьля рэгістрацыі млявым і тлумачыць прычыны гэтага:
Загрузіць яшчэ