Яны прадстаўляюць шэсьць міжнародных арганізацыяў. Найбольшае прадстаўніцтва ў Беларусі маюць назіральнікі АБСЭ -- 416 і выканкаму СНД – 325 чалавек.
Сярод тых, хто знаходзіцца ўжо ў Беларусі, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, сэнатарка з Бэльгіі Аннэ-Мары Лізін. Яна ж зьяўляецца кіраўніком дэлегацыі назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і спэцыяльным каардынатарам старшынства АБСЭ ў кароткатэрміновым назіраньні.
Некаторыя назіральнікі ўжо маюць досьвед працы ў Беларусі. Прынамсі, Дэвід Годфры, Джэйн Джоплінг, Нік Пол з Вялікай Брытаніі назіралі за прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 года.