У вёску спадар Кастусёў наведаўся, каб пабачыць, як праходзіць тут галасаваньне. На стале камісіі ляжаў аркуш паперы з вынікамі папярэдняга галасаваньня, кажа спадар Кастусёў:
“Там стаяла лічба 23,1 працэнта тых, хто прагаласаваў на ўчастку. Паводле ж справаздачы Шклоўскай акруговай камісіі, прагаласавала датэрмінова па акрузе ад сямі да васьмі працэнтаў. Разам са мной былі журналісты “БелСату”, яны ўсё гэта зьнялі на камэру. На ўчастку я быў больш за дваццаць хвілінаў. Увесь гэты час нікога ў памяшканьні для галасаваньня не было. Я патэлефанаваў старшыні Шклоўскай выбарчай акругі Людміле Глякавай. Праз дваццаць хвілінаў, калі я ўжо зьехаў зь вёскі, яна мне ператэлефанавала й паведаміла, што разьбіраецца зь сябрамі ўчастковай камісіі”.