Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Дабравольскі: "Пэрспэктывы Расеі значна горшыя, чым Беларусі"


Сябар палітрады АГП Аляксандар Дабравольскі адказаў на пытаньні наведнікаў сайту "Свабоды".

Аляксандар Дабравольскі нарадзіўся 23 лістапада 1958 году. Паводле адукацыі юрыст. У 1989–1991 гг. Народны дэпутат СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, быў старшынём падкамісіі па сродках масавай інфармацыі і сувязях з грамадзкімі аб’яднаньнямі. Быў намесьнікам кіраўніка выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Сябра Палітычнай рады Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

У інтэрвію Свабодзе, камэнтуючы сытуацыю напярэдадні выбараў, Аляксандар Дабравольскі сказаў:

“Мы ведалі, што на гэтых выбарах галасоў лічыць ня будуць. Але былі нейкія факты быццам бы пацяпленьня, выпусьцілі палітвязьняў, былі заявы, што выбары хочуць рабіць больш празрыстымі. Гэта не спраўдзілася. Альтэрнатывай было байкатаваньне. Паколькі гэта ня вельмі звыклая рэч для выбаршчыкаў, і патрабуе пэўнай мужнасьці, то мы зразумелі, што байкот патрабуе ўсё больш моцнай інтэнсіўнай кампаніі, аднак нашыя рэальныя, чалавечыя магчымасьці не дазвалялі праводзіць кампанію. Таму мы выбралі ўдзел з асноўнай мэтай атрымаць грамадзкую падтрымку ў выніку інфармацыйнай кампаніі. І вось гэтай стратэгіі мы прытрымліваемся. Што да мяне асабіста, то для мяне яна страціла сэнс, таму што фактычна былі заблякаваныя ўсе магчымасьці надрукаваць перадвыбарчыя матэрыялы. І таму прыкрываць такую вось сытуацыю сваім удзелам я ня стаў. Параіўшыся са сваімі сябрамі, прыняў рашэньне зьняцца. Аднак тым, хто надрукаваў свае матэрыялы, Я раю дайсьці да канца, каб у большай ступені выбаршчыкі даведваліся пра сапраўдны стан рэчаў у нашай краіне”.

Прачытаць можна тут

Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG