“У Беларусі напярэдадні выбараў па-ранейшаму не стае прагрэсу ў сфэры правоў чалавека і дэмакратыі”, – гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзілі сустаршыні Камісіі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе кангрэсмэн Элсі Гастынгс і сэнатар Бэнджамін Кардын.
“Сытуацыя напярэдадні выбараў у Беларусі застаецца несуцяшальнай. Дасюль няшмат сыгналаў, што выбары 28 верасьня будуць значна адрозьнівацца ад ранейшых выбараў, якія не адпавядалі стандартам АБСЭ”, – пішуць палітыкі.
Яны выказваюць занепакоенасьць тым, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад Захаду прызнаньня вынікаў выбараў як “дэмакратычных” і заявіў, што, калі гэтага ня будзе, яго ўрад спыніць усе спробы палепшыць сытуацыю.
“Мы разглядаем гэтую заяву як адступленьне ад дэмакратыі і абароны правоў чалавека”, – адзначылі Гастынгс і Кардын.
Гастынгс адзначыў: “У сакавіку 2006-га я кіраваў місіяй назіральнікаў у Менску – я ня маю сумневаў, што вельмі шмат усяго мае быць выпраўлена. Але, кажучы так варта, аднак, заўважыць, што калі беларускія ўлады прадэманструюць канкрэтную гатовасьць палепшыць стан дэмакратыі і правоў чалавека, я думаю, што ЗША маюць быць адкрытымі да ўзважанага і адпаведнага ўзаемадзеяньня”.
Кардын дадаў, што “цягам 12 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі пануе сыстэматычны кантроль уладаў над грамадзтвам, уціск незалежных СМІ і грамадзкіх арганізацыяў, гвалт супраць мірных дэманстрантаў, і гэта ўсё прывяло Беларусь да самаізаляцыі”.
Сустаршыні Хэльсынскай камісіі ЗША адзначылі, што цяпер чакаюць высноваў АБСЭ адносна зрухаў у Беларусі.
“Цягам таго кароткага часу, што застаецца да выбараў, мы спадзяемся, што беларускі ўрад зробіць неадкладныя крокі, каб палепшыць умовы для выбараў – забясьпечыць празрыстасьць цягам усяго працэсу галасаваньня, у тым ліку і папярэдняга, і свабодны доступ да назіраньня для АБСЭ. Мы шчыра спадзяемся на гэта – народ Беларусі заслугоўвае свабоды, якую мае бальшыня іх братоў-эўрапейцаў”, – заявілі Гастынгс і Кардын.