«Насьпеў час карэнным чынам пераасэнсаваць нашыя адносіны. Мы суседзі, у Беларусі і Эўразьвязу агульныя інтарэсы – ад барацьбы з тэрарызмам, гандлем людзьмі, нелегальнай міграцыяй да эканамічнай стабільнасьці і ўзмацненьня ролі Эўропы ў міжнародных справах»,-- заявіў Лукашэнка.
Ён выказаўся за глыбейшае разьвіцьцё гандлёвых і інвэстыцыйных сувязяў. Пры гэтым А.Лукашэнка зазначыў, што чакае павагі да інтарэсаў Беларусі, сувэрэнітэту і нацыянальнай самабытнасьці.
«Мы ніколі не стваралі праблем для Эўропы. Нашая «дыктатура» нікому не перашкаджае жыць і разьвівацца. Наадварот, мы зьяўляемся для вас абавязковым партнэрам, вырашаючы многія праблемы для Заходняй Эўропы... Мы рачкаваць і прасіцца ў агульнаэўрапейскі дом ня будзем. Я прадстаўляю вельмі горды народ, які заслугоўвае павагі».