Мэта слуханьняў – дасьледаваць стан дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і тое, як беларускае кіраўніцтва выконвае свае забавязаньні перад АБСЭ напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.
У камісіі зазначаюць, што апошнім часам у Беларусі былі выпушчаныя палітвязьні, а афіцыйны Менск ня выявіў энтузіязму ў падтрымцы Расейскай агрэсіі ў Грузіі – і гэта запаліла слабае сьвятло для паляпшэньня стасункаў паміж Беларусьсю і ЗША, а таксама Эўразьвязам. Тым ня менш, напярэдадні выбараў пакуль няма прыкметнага прагрэсу ў дэмакратызацыі і выкананьні правоў чалавека.