Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў у панядзелак можа ня трапіць у Брусэль


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Максім Фэрхаген заклікаў не пускаць беларускага міністра замежных справаў у Брусэль.

Як паведаміла агенцтва DPA, міністар замежных справаў Нідэрляндаў Максім Фэрхаген, выступаючы ўчора ў нідэрляндзкім парлямэнце, заявіў, што ягонаму беларускаму калегу Сяргею Мартынаву ня варта даваць візу для прыезду ў штаб-кватэру Эўразьвязу ў наступны панядзелак. Калі Нідэрлянды будуць цьвёрда трымацца гэтай пазыцыі, С. Мартынаў у Брусэль ня трапіць.

Гэтая заява прагучала пасьля таго, як было агучанае запрашэньне, дасланае С.Мартынаву Бэнітай Фэрэрай-Вальднэр, камісарам Эўразьвязу і прыхільніцай зьмякчэньня візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. Запрашэньне стала адказам на нядаўняе вызваленьне палітычных зьняволеных.

Пагаджаючыся з тым, што варта прызнаць пазытыўныя зьмены ў Беларусі, Фэрхаген зазначыў, што яшчэ зарана адмяняць усе міжнародныя санкцыі супраць Беларусі, дзе рэжым дагэтуль парушае правы чалавека.

Разам з тым прадстаўнік міністэрства замежных спраў Францыі ў размове з карэспандэнтам Белапан адверг інфармацыю , што Мартынава ў Брусэль запрашалі. Суразмоўца Белапан ня выключыў, што на сустрэчы 15 верасьня міністры замежных спраў Эўразьвязу прымуць рашэньне пра запрашэньне беларускага калегі на сваё наступнае пасяджэньня 13 кастрычніка. Паводле інфармацыі французкага дыплямата, перамовы зь беларускім міністрам ня сталі прызначаць да выбараў 28 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG