Яны раздалі больш за 500 улётак віцебскім мінакам – жыхарам мікрараёну, дзе балятуецца спадарыня Тацяна. Паводле яе меркаваньня, менавіта такі спосаб агітацыі – самы эфектыўны, таму Тацяна Севярынец ня стала замаўляць у друкарні вялікія плякаты, як зрабіў, да прыкладу, ейны канкурэнт, старшыня гарсавету Генадзь Грыцкевіч. Актывістка лічыць, што размовы сам-насам з выбарцамі – гэта куды больш эфектыўны спосаб агітацыі, чымсьці вывешваньне ўласных партрэтаў у вітрынах.
Аляксандар Мілінкевіч зьяўляецца даверанай асобай многіх дэмакратычных кандыдатаў, у тым ліку й на Віцебшчыне, па якой ён падарожнічае ўжо трэці дзень, дапамагаючы праводзіць агітацыйную кампанію тутэйшым актывістам: Яраславу Берніковічу ў Глыбокім, Уладзімеру Бароўку ў Шаркоўшчыне, Ігару Каныгіну, Тацяне Севярынец і Аляксею Гаўруцікаву ў Віцебску.
А.Мілінкевіч атрымаў пасьведчаньне даверанай асобы Т.Севярынец
Т.Севярынец: “Мне не патрэбныя вялікія агітацыйныя плякаты, бо я хачу наўпрост размаўляць зь людзьмі”
А.Мілінкевіч раздае ўлёткі віцебскім мінакам