Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: папярэджаньне незалежнаму кандыдату


Сёньня ў Гарадзенскай Занёманскай акруговай камісіі N49 далі папярэджаньне незалежнаму кандыдату Сяргею Кузьмянку, які балятуецца ў Палату прадстаўнікоў. Камісія вырашыла, што ён дапусьціў недазволеную агітацыю за сябе.


Кандыдат ня згодны з гэтым, ён кажа, што даў уласны здымак з абвесткай аб часе свайго выступу па тэлебачаньні, што не зьяўляецца агітацыйным матэрыялам. У камісіі, аднак, палічылі, што фраза “Ён кідае выклік мэру” на абвестцы ёсьць недазволенай агітацыяй. У 49-й акрузе кандыдатам ад улады на выбарах зьяўляецца старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG