Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пасьля Грузіі Лукашэнка стаў больш асьцярожным”


На сустрэчы з расейскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на “наступ НАТО” патрэбны адказ, які трэба “сумесна абмеркаваць”.


Ці магчыма, што ў Беларусі зьявяцца новыя расейскія базы і войскі? Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч, які падчас службы ў войску займаўся праблемамі супрацьпаветранай абароны, кажа, што на такую пэрспэктыву паўплывалі нядаўнія падзеі ў Грузіі.

Паводле Мікалая Статкевіча, разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскіх ракет “Іскандэр” не дазволіць у выпадку канфлікту дасягнуць лякатара, які будзе разьмешчаны ў Чэхіі. Між тым гэты аб’ект — найважнейшы, бо ён зможа кантраляваць усе запускі расейскіх ракет на эўрапейскай тэрыторыі Расеі. Вось што Мікалай Статкевіч думае пра іншыя крокі ў адказ на пашырэньне НАТО, на якія можа пагадзіцца Беларусь пасьля патрабаваньняў Расеі:

“Яшчэ адным крокам у адказ магло б стаць разьмяшчэньне на аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам расейскіх стратэгічных бамбавікоў ТУ-122М. Але гэта азначае, што ўвесь аэрадром будзе пад кантролем расейцаў. А раптам які канфлікт — і там ўжо сядзіць Разанская паветрана-дэсантная дывізія? Лукашэнка гэта разумее і таму спрабуе аддаць як мага меней. Аб’яднаная сыстэма супрацьпаветранай абароны таксама ўтварае пагрозу сувэрэнітэту, але гэта найменшая пагроза, калі ўсё ж ісьці на нейкія крокі. Мяркую, ён можа пагадзіцца і на адзіную сыстэму, якая прадугледжвае падпарадкаваньне беларускіх вайскоўцаў расейскім”.

Карэспандэнт: “Як вы думаеце, апошнія падзеі ў Грузіі паўплывалі на пазыцыі кіраўніка Беларусі ў гэтых праблемах?”

“Безумоўна, паўплывалі. Спадар Лукашэнка зараз яшчэ лепш разумее, што гэтаксама расейскія міратворцы могуць увайсьці і ў Беларусь. Справакаваць канфлікт, а потым яго загасіць”.

Паводле Мікалая Статкевіча, падпісаньне Беларусьсю пагадненьня аб адзінай сыстэме супрацьпаветранай абароны зноў будзе прадметам торгу Аляксандра Лукашэнкі з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG