Яна працягваецца зь мінулага года — тады ліхаманка забрала жыцьці 1705 бангладэшцаў. Усяго ў 2023 годзе было зафіксавана больш за 321 тысячу выпадкаў захворваньня.
Як паведамляе агенцтва Reuters, навукоўцы тлумачаць рост захворваньня на Дэнге зьменамі клімату. З прычыны глябальнага пацяпленьня сэзон мусонаў у паўднёва-ўсходняй Азіі стаў прыкметна даўжэйшым. У гэты цёплы і вільготны сэзон асабліва актыўна размнажаюцца камары, якія пераносяць вірус Дэнге.
Дасьледчыкі выказваюць асьцярогі, што з прычыны глябальнага пацяпленьня ліхаманка Дэнге распаўсюдзіцца і ў тыя рэгіёны, дзе яна раней не адзначалася, у тым ліку ў Эўропу.
У Беларусі ў 2023 годзе зарэгістравалі чатыры выпадкі ліхаманкі Дэнге — гэта былі завазныя выпадкі.
- Ліхаманка Дэнге адносіцца да групы гемарагічных ліхаманак, якія паражаюць сыстэму згортваньня крыві. У выпадку цяжкага цячэньня яна можа быць сьмяротнай. Ліхаманка Дэнге распаўсюджаная ў трапічных краінах. Яна перадаецца людзям праз укусы камароў віду Aedes aegypti. Вакцыны ад ліхаманкі Дэнге не існуе. Асноўныя меры яе прафіляктыкі — зьнішчэньне камароў, выкарыстаньне рэпелентаў і маскітных сетак.
- З пачатку 2024 года ў сьвеце зарэгістравана больш за 13 мільёнаў выпадкаў захворваньня на ліхаманку Дэнге і больш за 8500 сьмерцяў ад яе.
Форум