Заснавальнік інтэрнэт-парталу WikiLeaks Джуліян Асанж, які хаваецца ў эквадорскім пасольстве ў Лёндане, можа выйсці на волю ўжо на будучым тыдні. Тут ён знаходзіцца з чэрвеня 2012 году, атрымаўшы палітычны прытулак Эквадору.
Сябра партыі БСДП(Г) і кампаніі «Гавары праўду» Леанід Дубаносаў быў затрыманы міліцыянтамі ў часе збору подпісаў па кватэрах у Мікашэвічах. Яго даставілі ў аддзел міліцыі.
Прэм’ер-міністар Пакістану Наваз Шарыф зь сям’ёй пабываў у гасьцях у Аляксандра і Колі Лукашэнкаў у рэзыдэнцыі «Азёрны» ў Менскім раёне.
Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны адмовіла ў статусе ўцекача грамадзяніну Беларусі, які ваюе на Данбасе на баку Ўкраіны. Пра гэта паведамляе група Эўрамайдан SOS.
У Магілёве актывіст прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі зьбірае подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, каб той ня нішчыў эўрапейскія харчы.
Суд прысудзіў вайскоўца да 10 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб дэзэрцірстве і крадзяжы зброі, як і прасіла абвінавачаньне. Пермякоў цалкам прызнаў сваю віну.
Амэрыканскі сьпявак Джо Лін Тэрнэр (Joe Lynn Turner) сказаў журналістам у Сімфэропалі, што зьбіраецца пасяліцца ў Беларусі.
Расейскі вайсковец Валеры Пермякоў, які абвінавачваецца ў забойстве армянскай сям’і ў Гюмры, прызнаў віну ў дэзэрцірстве і крадзяжы зброі.
Апытаньне ў Горадні
«Білі трубамі, зэдлічкамі, ножкамі ад сталоў. Білі па галаве, у пахвіну. Гарачым прасам руку прасавалі,» — расказвае Аляксандр Машонкін, які 197 дзён правёў у палоне баевікоў групоўкі «ДНР».
У 59-ты дзень народзінаў палітвязьня Мікалая Статкевіча былыя беларускія палітычныя зьняволеныя распавядаюць Свабодзе, як яны адзначалі свае дні нараджэньня за кратамі.
Адвакат сваякоў загінулых маракоў расейскай падводнай лодкі «Курск» распавядае аб трагедыі 15-гадовай даўніны — як пра гісторыю маніпуляцый і здрады.
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч распавяла Свабодзе, што паразмаўляла сёньня з мужам праз тэлефон.
Віцебскі абласны суд нечакана перанёс на тыдзень разгляд скаргі незалежнага журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача.
Расейскі ваенны трыбунал у сераду пачынае разгляд справы расейскага салдата, якога абвінавачваюць у дэзэртырстве з ваеннай базы і забойстве цэлай сям’і ў армянскім горадзе Гюмры.
Сьледчыя зь Нідэрляндаў зь вялікай верагоднасьцю сьцьвярджаюць: «Боінг» быў зьбіты ЗРК «Бук», і абяцаюць неўзабаве даць дакладны адказ, назваўшы вінаватых.
Міністэрства культуры Ўкраіны пачало фармаваньне «белага сьпісу» дзеячаў культуры, якім варта спрыяць як найбольш. Як бы выглядаў такі сьпіс у Беларусі?
Украінскі сьпявак Сяргей Файфура ў аўторак прадставіў у Кіеве кліп на сваю новую песьню «Бандэра». Песьня прысьвечаная баявым дзеяньням на ўсходзе Ўкраіны.
12 жніўня 85-гадовы юбілей адзначае Джордж Сорас — фінансіст, філянтроп, заснавальнік і кіраўнік дабрачынных фондаў.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Каця Гарчынская, галоўны рэдактар «Схемаў», сумеснай праграмы ўкраінскай службы Радыё Свабода і Першага каналу ўкраінскага тэлебачаньня, якая займаецца дасьледаваньнем карупцыі.
Нідэрляндзкія сьледчыя заявілі, што сярод парэшткаў, дастаўленых з месца падзеньня «Боінга» на ўсходзе Ўкраіны ў ліпені летась, выяўленыя верагодныя фрагмэнты зэнітнай ракеты, пушчанай з расейскага комплексу «Бук».
У судзе Менскага раёну чакаецца працэс над трыма ўдзельнікамі інцыдэнту на Менскім моры: супрацоўнікі АМАП затрымалі дзяўчыну, якая загарала на пляжы бяз станіка, а таксама мужа і жонку, якія спрабавалі яе абараніць ад затрыманьня.
Расейская атамная падводная лодка лічылася непатапляльнай, але 12 жніўня 2000 году на ёй загінулі 118 маракоў. «Курск» затануў пасьля двух выбухаў на палубе. Як гэта адбылося, і як ішла ратавальная апэрацыя 15 гадоў таму?
Гэты таракан зьявіўся яшчэ ў перабудову і дагэтуль вылазіць на сьвятло час ад часу: калі актуалізуюцца дыскусіі па камуністычнай спадчыне.
Журналістка Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава з Азэрбайджану стала адным з чатырох ляўрэатаў прэстыжнай праваабарончай прэміі імя Элісан Дэ Форж.
Судовы працэс па справе расейскага вайскоўца Валерыя Пермякова пачнецца 12 жніўня, на тэрыторыі дыслякаванай у армянскім горадзе Гюмры 102-й расейскай ваеннай базы. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Паўночна-Каўказскага акруговага ваеннага суду РФ Алёна Кацькала.
Былы лейтэнант расейскай паліцыі распавядае пра тое, як ён расчараваўся ў сыстэме МУС, дзяржаве і краіне.
Палітвязьня Юрыя Рубцова перавялі ў папраўчую калёнію № 2 г. Бабруйску. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
На фронце ў зоне АТА ў складзе Добраахвотніцкага корпусу «Правага сэктару» фармуецца беларускі атрад.
Эфэктыўныя працоўныя месцы чыноўнікі ня створаць нават пад пагрозай расстрэлу, — перакананы экс-міністар працы Аляксандар Сасноў.
У Магілёве крыж памяці на месцы масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору занепадае. Драўляны памятны знак падгніў, нахіліўся і можа паваліцца.
Гэта ня першая біяграфія Гаўла, але кніга Міхала Жантоўскага атрымала сусьветнае крытычнае прызнаньне як «клясычная біяграфія, якая, верагодна, ня будзе перавышана».
Абарона Януковіча даказвае, што экс-прэзыдэнт не падпадае пад працэдуру завочнага асуджэньня.
Грузінскі музыкант Заза Заалішвілі прасьпяваў песню на вершы расейскага паэта Арлушы, прысьвечаны расейскай кампаніі па зьнішчэньні прадуктаў, увезеных у краіну ў абыход эмбарга.
Паліцыя ў Швэцыі арыштавала двух падазраваных у забойстве нажом мужчыны і жанчыны ў краме «Ікея» ў панядзелак, 10 жніўня, у горадзе Вастэрас.
Эўрапейскі Зьвяз выдаткаваў 2 мільярды 400 мільёнаў эўра на дапамогу дзяржавам, якія вымушаныя вырашаць праблему мігрантаў.
Адносна жанчыны, якая загарала на Менскім моры топлес, складзены пратакол за дробнае хуліганства.
Аляксандар Лукашэнка сустракаў адзін прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа, які прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь разам з жонкай.
У баі на Данбасе загінуў баец «Правага сэктару», які каардынаваў працу з добраахвотнікамі зь Беларусі. Таксама цяжка паранены адзін беларускі баец «Правага сэктару».
Як рэагуюць магілёўцы на зьяўленьне на выбарчых пікетах забароненага ў міжвыбарчы час сымбалю? Што ведаюць пра яго?
У працэсе над журналісткай Радыё Свабода Хадзіджай Ісмаілавай галоўны пазоўнік адклікаў свае абвінавачаньні.
Свабода паспрабавала даведацца ў культурных дзеячоў, каму тыя сымпатызуюць у прэзыдэнцкай кампаніі-2015.
Я ніколі не задаволены вынікамі ўласнай працы. Мастак, які цалкам задаволены сваёй працай, мусіць, на мой погляд, ісьці на пэнсію. Ён сваё зрабіў.
Недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітвязьняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасьці для Мікалая Статкевіча, якому 12 жніўня спаўняецца 59 гадоў.
Толькі 35% расейцаў лічаць, што расейскія ўлады не прынялі ўсіх мер для выратаваньня маракоў на падводнай лодцы «Курск». Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам».
У амэрыканскім горадзе Фэргюсан на акцыі ў памяць аб бяззбройным чарнаскурым юнаку, застрэленым год таму паліцыянтам, прагучалі стрэлы.
«Мяне ўвесь час пытаюць, навошта я вярнуўся, — кажа 31-гадовы Аляксей Жадзееў, які два гады таму пераехаў з Бостана ў Беларусь, дзе нарадзіўся і жыў да 13 год. — А я кажу: добра там, дзе я».
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Загрузіць яшчэ