У Менску завяршылася чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Вечарына адбылася ў сядзібе БНФ. Яе вяла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька.
Губэрнатар амэрыканскага штату Вірджынія Тэры Маколіф заявіў, што ў нападзе на супрацоўнікаў тэлеканалу WDBJ7 падазраецца былы работнік кампаніі Вэстэр Лі Фланаган.
Эстонія заявіла, што зьбіраецца будаваць сьцяну на мяжы з Расеяй, а раней гэтаксама абяцала адгарадзіць сябе ад Расеі Ўкраіна.
Трохбаковая кантактная група па Ўкраіне завяршыла кансультацыі з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР, паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі.
У чарговай перадачы сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» былы палітвязень і кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Мікола Статкевіч адказвае на пытаньне, якую ж стратэгію ён выбірае пасьля вызваленьня, чаму ня трэба баяцца Плошчы і што такое неапазыцыйная апазыцыя.
Легкаатлетка Аліна Талай і апэратар мабільнай сувязі VELCOM абвясьцілі пра адкрыцьцё рахунку дзеля збору сродкаў на завяршэньне новага будынку дзіцячага хосьпісу.
Да пачатку новага навучальнага году засталіся лічаныя дні. З гэтай прычыны колькасьць наведнікаў школьных кірмашоў і аддзелаў школьнага адзеньня ў менскіх крамах павялічылася ўдвая.
Новае радовішча зь вялікімі запасамі нафты выяўлена ў Беларусі, распавёў журналістам міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўхута.
26 жніўня міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей правёў разьвітальную сустрэчу з кіраўніцай прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Майрай Морай
26 жніўня адбылося першае паседжаньне грамадзкай камісіі дзеля праверкі сапраўднасьці подпісаў.
У транзытнай балканскай краіне Македоніі пераходы на межах з Грэцыяй і Сэрбіяй паралізавалі тысячы ўцекачоў з Сырыі ды іншых краін Блізкага Ўсходу. Каб уратавацца ды знайсьці зручнае месца для жыцьця, ахвяры рэлігійных ды грамадзянскіх войнаў спрабуюць перабрацца ў Эўропу.
Жнівеньскае абясцэньваньне беларускага рубля падагрэла інтарэс жыхароў Гомеля да больш устойлівай замежнай валюты і складанай бытавой тэхнікі. Рэпартаж з Гомеля.
На адной з вуліцаў Менску тэлеканал СТВ праводзіў апытаньне сярод школьнікаў.
Місія Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, якая 26 жніўня афіцыйна пачала назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, гатовая кантактаваць з кандыдатам на прэзыдэнта
У амэрыканскім штаце Вірджынія падчас жывога эфіру былі застрэленыя карэспандэнт і тэлеапэратар.
Вядомы польскі кінарэжысэр Кшыштаф Занусі выказаў расчараваньне прысудам свайму ўкраінскаму калегу Алегу Сянцову. Сянцоў асуджаны на 20 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за падрыхтоўку тэракту.
25 жніўня, у дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, у сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшло мерапрыемства, прысьвечанае адной з самых вострых беларускіх праблемаў
Апытаньне «Свабоды»: «Як вы рэагуеце на чарговае істотнае абясцэньваньне беларускага рубля адносна цьвёрдых валют? Ці спрабуеце нейкім чынам уратаваць свае зьберажэньні ад дэвальвацыі?». Адказвалі мінакі на магілёўскіх вуліцах.
Спэцыяльны дакладчык Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці прывітаў вызваленьне шасьці беларускіх палітвязьняў.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч заявіла, што ня супраць незалежнай грамадзкай праверкі сапраўднасьці подпісаў, сабраных за яе вылучэньне.
У Баку перанесьлі суд над журналісткай Радыё Свабода Хадзіджай Ісмаілавай на 31 жніўня.
Інцыдэнт з гомельскім правааабаронцам у Маладэчне — зьнялі з цягніка і зрабілі асабісты дагляд.
У сталіцы Беларусі здымаюць абмежаваньні на начны і ранішні продаж алькагольных напояў.
Выйшлі на волю палітвязьні Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў і Мікалай Статкевіч.
У сядзібе Партыі БНФ у Менску пройдзе акцыя салідарнасьці зь беларусам, параненым у баях за незалежнасьць і цэласнасьць Украіны.
Расейскі суд ня мае паўнамоцтваў пры вынясеньні прысудаў па дзеяньнях, якія былі зьдзейсьненыя па-за межамі прызнанай міжнароднай супольнасьцю тэрыторыі Расеі, гаворыцца ў заяве ЭЗ.
У ноч на 25 жніўня анархісты правялі ў Менску акцыю салідарнасьці з «крымскімі вязьнямі» Алегам Сянцовым і Аляксандрам Кольчанкам.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў Расею выканаць свае абавязацельствы па менскіх пагадненьнях і вызваліць Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанку і Надзею Саўчанку.
Расейскае ведамства кантролю за якасьцю прадукцыі — Рассельгаснагляд — рапартуе пра чарговыя перамогі ў змаганьні з гусямі ды памідорамі падазронага паходжаньня.
У якім статусе будуць пасьля вызваленьня нядаўнія палітвязьні Мікалай Статкевіч, Юры Рубцоў, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка?
Вызвалены ў суботу разам зь іншымі палітвязьнямі Яўген Васьковіч вярнуўся ў родны Бабруйск і знаёміцца са зьменамі ў горадзе.
Паводле сайту pressball. by, беларускі трэнэр екацярынбурскага футбольнага клюбу «Урал» Віктар Ганчарэнка напісаў заяву па ўласным жаданьні і ўжо пакінуў каманду.
Андрэй Кавалёў кажа, што ён, кліент банка, ня змог запоўніць на беларускай мове электронны блянк звароту. Сыстэма выдала яму памылку. Пасьля скаргі ў банк моўную хібу выправілі.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурту Brutto.
25 жніўня 1991 году Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі быў нададзены канстытуцыйны статус. Другое пакаленьне беларусаў расьце ў незалежнай Беларусі.
25 жніўня Дзяржаўны Сакратар Яго Сьвятасьці Папы Францішка кардынал П’етра Паралін даў аўдыенцыю намесьніку міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной.
Прапанова расейскага Мінпромторгу выклікала шквал крытыкі. Больш за 10 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю супраць забароны на ўвоз імпартных лекаў і мэдычнага абсталяваньня.
У апошнія дні з-за імклівага росту курсу валют у абменьніках зноў зьявіліся чэргі. Аднак, па словах банкіраў, менш здаваць валюту таксама ня сталі.
25 жніўня ў многіх банках, каля абменных пунктаў можна было назіраць чэргі. Але перадусім людзі аплачваюць камунальныя плацяжы: 25 жніўня – апошні дзень месяца, калі аплата прымаецца бязь пені за пратэрміноўку.
25 жніўня Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысэра Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўленьня волі ў турме строгага рэжыму, Аляксандру Кольчанку далі 10 гадоў.
«Як вы рэагуеце на чарговае істотнае абясцэньваньне беларускага рубля адносна цьвёрдых валют? Ці спрабуеце нейкім чынам уратаваць свае зьберажэньні ад дэвальвацыі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Гарадзенскія прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што чарговы скачок валюты прывёў практычна да каляпсу іхняга бізнэсу. Многія папросту ня ведаюць, што рабіць далей.
Істотныя курсавыя ваганьні адбіваюцца на шмат якіх сфэрах жыцьця. Практычна спаралізаваная праца турыстычных агенцтваў, якія спэцыялізуюцца на выязных турах і аплочваюць замежныя кантракты ў валюце, але ад кліентаў мусяць прымаць аплату ў рублях.
Паўночна-Каўкаскі акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прызначыў украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову пакараньне ў выглядзе 20 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Намінальная сярэднямесячная заработная плата беларусаў у студзені-ліпені 2015 г. склала 6 млн 542,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў ліпені — 7 млн 8,6 тыс. рублёў (460 даляраў паводле курсу на 1 жніўня).
Праз сацыяльныя сеткі мы запыталіся ў нашых чытачоў, якія цяпер стаяць у абменьніках, ці ёсьць ажыятаж на валюту.
Лявон Вольскі разам з саксафаністам Паўлам Аракелянам выступяць на «Фэстывалі 800» у Англіі, прысьвечаным 800-годзьдзю Вялікай хартыі вольнасьцяў, якая стала падмуркам сучаснай сыстэмы правоў чалавека.
Першае інтэрвію, якое былы гомельскі палітвязень Юры Рубцоў даў Свабодзе пасьля вызваленьня.
Заканчэньне збору подпісаў супала з чарговай дэвальвацыяй. Першага ніхто не заўважыў: размовы ў тралейбусах і маршрутках у асноўным ідуць пра другое.
Загрузіць яшчэ