Фэдэральная мытная служба прапанавала ўвесьці крымінальную адказнасьць за незаконны ўвоз у Расею санкцыйных прадуктаў.
Француская крайне правая партыя Нацыянальны Фронт выключыла са сваіх шэрагаў былога лідэра Жана-Мары Ле Пэна.
Рэпартаж са школьнага кірмашу ў Гомелі.
У Расеі ў рэестар забароненых сайтаў унесьлі артыкул у расейскамоўнай Вікіпэдыі «Чарас». Гэта было зроблена паводле рашэньня Чарнаярскага раённага суду Астраханскай вобласьці.
Паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі, 21 жніўня даляр вырас на 75 пунктаў і дасягнуў узроўню 16 498 рублёў. Каля абменнага пункту Масква-Менск банку на вуліцы Сурганава народу вобмаль.
Каля Сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага адбыўся пікет з патрабаваньнямі вызваліць графіцістаў, якія 20 жніўня Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньні Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу
Рэжысэр Валер Мазынскі скончыў здымкі фільму пра Кастуся Каліноўскага. Наперадзе — мантаж, бадай, самая складаная праца, бо з многіх гадзін адзьнятага матэрыялу трэба змантажаваць 40 хвілін.
Дарога на бардаўскі фэст у Вайцюшкі праходзіць ад горада Бярозаўкі праз густыя Нёманскія лясы.
Колішні чэмпіён сьвету па боксе Рой Джонс малодшы (Roy Jones Jr.) зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з такой просьбай падчас сустрэчы ў анэксаваным Крыме.
Супрацоўнікі транспартнай пракуратуры сумесна са спэцыялістамі рэгіянальнага Рассельгаснагляду і мытні падчас праверкі адной з крамаў выявілі 12 кг санкцыйнага сыру.
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас да канца дня 20 жніўня падасьць прэзыдэнту краіны прашэньне аб адстаўцы, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на неназванага дзяржаўнага чыноўніка.
Экс-партнэр холдынгу «Трайпл» гатовы судзіцца ў Лёндане — піша інтэрнэт-партал TUT.BY
Польская кампанія LPP абвясьціла пра выхад на новыя рынкі.
15 жніўня падчас наведваньня Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ) Аляксандар Лукашэнка ясна і выразна сфармуляваў сваё перадвыбарнае пасланьне, сваю праграму.
Беларускі рубель працягвае падзеньне: пабітыя чарговыя рэкорды. Нацыянальны банк вызначыў курсы валют на 21 жніўня: даляр дасягнуў узроўню 16 498 рублёў, эўра вырас да 18 337 рублёў.
У нядзелю 23 жніўня мясцовыя выканаўчыя камітэты ўводзяць спэцыяльных дзяжурных, каб тыя маглі прыняць дакумэнты ад ахвотных працаваць ва ўчастковых выбарчых камісіях.
Двое жыхароў Польшчы сьцьвярджаюць, што ў іх атрымалася знайсьці зьніклы ў 1945 годзе пад Уроцлавам цягнік з нацысцкім золатам і каштоўнасьцямі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, яны хочуць атрымаць за гэтую інфармацыю 10% ад кошту скарбу.
Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку Беларусі апублікавала афіцыйную заяву, у якой пракамэнтавала бягучую сытуацыю на валютным рынку.
Колькі «колаў пекла» трэба прайсьці ахвотным атрымаць украінскае грамадзянства? Гэтую тэму дасьледаваў карэспандэнт Свабоды.
Яшчэ не астылі жарсьці вакол арышту гендырэктара «зуброў» Максіма Суботкіна і генэральнага мэнэджэра каманды Ўладзімера Беражкова, як зьявіліся паведамленьні пра затрыманьне аднаго з кіраўнікоў футбольнага «Дынама» Ўладзімера Япрынцава.
Леў Дураў зьняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка» (1967) паводле раману Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Захавалася толькі беларускамоўная копія фільма.
Некалькі чалавек адразу падазраюць у датычнасьці да флэшмобу, які адбыўся месяц таму супраць шкоднай вытворчасьці на шклозаводзе «Нёман».
Леў Дураў памёр у бальніцы, куды быў шпіталізаваны ў цяжкім стане ў пачатку жніўня. Дураў сыграў больш за 200 роляў у кіно.
У вучэньнях Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ удзельнічаюць больш за 2 тысячы чалавек і 200 адзінак ваеннай тэхнікі.
Старшыня Беларускай Асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец тлумачыць, чаму ўлады перасьледуюць фрылянсэраў.
Сябра рады дырэктараў КХЛ, знакаміты савецкі і расейскі хакеіст і трэнэр Вячаслаў Фяцісаў лічыць, што беларускія і казахстанскія хакеісты не павінны лічыцца легіянэрамі ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ).
Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў былі зьвінавачаныя ў супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў. Кіркевіч на працэсе не прысутнічаў.
МЗС Эстоніі рэзка асудзіў рашэньне Пскоўскага абласнога суда, які ў сераду прысудзіў супрацоўніка паліцыі бясьпекі Эстоніі Эстана Кохвэра да 15 гадоў зьняволеньня.
Як вы паставіліся б да таго, калі б узрост выхаду жанчын на пэнсію быў узьняты да 60 гадоў? Апытаньне «Свабоды»
«Майдан быў пачаты людзьмі. Там зьверху рабілі глупствы, якія мелі вельмі сур’ёзны водгук. А тут гэтую рэвалюцыю пачалі зьверху», — кажа рэжысэр пра падзеі 1991 году ў інтэрвію Радыё Свабода.
Беларускі мадэльер Саша Варламаў прызнаўся, што ня змог дакладна вызначыць, чым зьяўляецца і адкуль паходзіць белая шапачка-каўпак, у якой прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ўжо тройчы зьяўляецца перад камэрамі журналістаў.
Вырашчаныя прэзыдэнтам у «Драздах» бульба, агуркі, памідоры, кабачкі, дыні, кавуны пайшлі на дабрачыннасьць.
Ваяўнікі групоўкі «Ісламская дзяржава» пакаралі сьмерцю археоляга, захавальніка антычных помнікаў у сірыйскім горадзе Пальміра.
Уражаньне ад учорашняга пікету за свабоду слова спэцыфічнае. «Как-то все у вас, знаете ли, друзья, не о том».
Частку заробку людзям выдаюць прадукцыяй прадпрыемства — камплектамі пасьцельнай бялізны і ручнікамі.
Колькасьць мігрантаў, якія сабраліся ля межаў Эўразьвязу, дасягнула ў ліпені рэкордных 107.500 чалавек, паведамляюць прадстаўнікі ЭЗ. Гэта найвышэйшы паказчык з 2008 году, калі пачалі весьці падлікі.
Як паведамляюць у паліцыі Масквы, 26-гадовы мужчына двойчы стрэліў уверх з абрэза паляўнічай стрэльбы. Гэта адбылося 18 жніўня вечарам у Аляксандраўскім садзе каля сьцен Крамля, піша «Эхо Москвы».
Замаскварэцкі суд Масквы асудзіў да трох гадоў калёніі строгага рэжыму Алега Міронава, які распыліў газ з балёнчыка на канцэрце рок-музыкі Андрэя Макарэвіча.
У Тайляндзе паліцыя распаўсюдзіла здымкі падазраванага ў тэракце каля індуісцкай сьвятыні Эраван ў Бангкоку, у выніку якога ў панядзелак загінулі 22 чалавекі і больш як 120 параненыя.
Пакуль ніхто з пасажыраў, якія плянавалі адправіцца з Менску ў Бангкок, ад квіткоў не адмаўляўся.
Чаму чарговай мішэньню беларускіх сілавікоў сталі графіцісты і футбольныя фанаты? Чаму ўлады не баяцца ствараць новых палітвязьняў нават падчас выбарчай кампаніі? Наша экспэртыза.
За 15 хвілін асуджаны да пазбаўленьня волі ўраджэнец Віцебску Дзьмітры Самуйлаў разабраў цагляную сьцяну сьледчага ізалятара і ўцёк.
Першы ў краіне музэй турэмнага побыту адкрыецца 20 жніўня. Экспазыцыя разьмесьціцца па вуліцы Кірава, 1, паведамляе БЕЛТА.
У якасьці гасьцей арганізатары запросяць і зорак беларускага року, якія выканаюць кавэры на ўдзельнікаў першых фэстаў «Рок па вакацыях».
Колішні генэральны дырэктар кампаніі «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр прызначаны кіраўніком аднаго з найбуйнейшых у Расеі партовых апэратараў «Global Ports».
Мільёны беларусаў у пошуку лягчэйшага і больш заможнага жыцьця перабраліся зь вёсак у гарады. Імкнучыся стаць гарадзкімі, многія выракаліся сваёй беларускасьці. Пакаленьню першай пасьляваеннай хвалі міграцыі далёка за шэсьцьдзесят.
Зборшчыкі подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў на Гарадзеншчыне кажуць, што напрыканцы этапу збору подпісаў людзі больш ахвотна зь імі размаўляюць і ставяць свае подпісы.
Анатоль Лябедзька разам з паплечнікамі прыйшлі на пікет і сталі ў ланцуг з партыйнымі і бел-чырвона-белымі сьцягамі ў руках, а таксама з плякатамі і расьцяжкамі.
Але сэрыял «Гульня тронаў» натхняе расейцаў на дзіцячыя імёны часьцей за палітыку.
Гэта выцякае зь інфармацыі, якую агучыў сёньня для журналістаў у Менску выканаўчы сакратар Садружнасьці незалежных дзяржаў Сяргей Лебедзеў. Ён пералічыў тыя восем краінаў, якія далі згоду быць прадстаўленымі ў місіі назіральнікаў СНД за выбарамі прэзыдэнта Беларусі.
Загрузіць яшчэ