Заканчэньне збору подпісаў супала з чарговай дэвальвацыяй. Першага ніхто не заўважыў: размовы ў тралейбусах і маршрутках у асноўным ідуць пра другое.
Вызваленыя палітвязьні ў студыі Радыё Свабода.
Дырэктар Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА) мусіць выплаціць кампэнсацыю звольненаму супрацоўніку.
У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя касьмічнага агенцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Генэральны дырэктар агенцтва Мухамэд Насэр аль-Ахбабі заявіў, што ААЭ разглядаюць Беларусь у якасьці партнэра ў дасьледаваньнях Марса:
Улады сфабрыкавалі сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты яшчэ да пачатку прэзыдэнцкай гонкі, таму павінны пачаць выбарчую кампанію нанова. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.
Агрэсія з боку Расеі забрала жыцьці амаль 2,100 ўкраінскіх вайскоўцаў, больш за 7 тысяч былі параненыя, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на Маршы Незалежнасьці ў Кіеве.
24 жніўня беларускі вайсковы кантынгент, які бярэ ўдзел у сумесным апэратыўным вучэньні «Шчыт Саюзу — 2015», прыступіў да падрыхтоўчага этапу вучэньняў — ажыцьцяўленьня перагрупоўкі на палігоны Расейскай Фэдэрацыі.
Старшы аналітык групы кампаніяў «Форэкс-клюб» Валеры Палхоўскі лічыць, што рэзкае падзеньне беларускага рубля — гэта адлюстраваньне таго, што адбываецца на расейскім рынку.
Пасьля вызваленьня шасьці палітзьняволеных у Беларусі Эўразьвяз павінен скарэктаваць сваю палітыку адносна Менску. Аб гэтым заявіў агенцтву BNS 24 жніўня міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Доступ да ўсёй расейскамоўнай Вікіпэдыі пад пагрозай, бо «Роскомнадзор» накіраваў на блякаванне апэратарамі сувязі паказальнік старонкі, якая зьмяшчае забароненую інфармацыю аб наркатычным рэчыве.
24 жніўня ў 3.40 ня стала беларускай паэткі і перакладчыцы Алы Канапелькі.
Як зьмяніўся сьвет і краіна за пяць год, якія Мікалай Статкевіч правёў у турме? Што пабачыць экс-кандыдат, які ў суботу ўвечары пасьля пяці год вярнуўся ў Менск?
У Нью-Ёрку, у грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага, адбыліся прэзэнтацыі кніг Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» і Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць».
Мікалай Дзядок, палітвязень, вызвалены Лукашэнкам пад выбары, раіць тым, хто жадае пераменаў, ня мець ілюзіяў.
Былы палітвязень Юры Рубцоў даведаўся аб сваім вызваленьні, знаходзячыся ў штрафным ізалятары бабруйскай папраўчай калёніі.
Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапеня і Юры Рубцоў былі памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам і вызваленыя з турмы 22 жніўня.
Паводле актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, за кратамі трымаюць тысячы людзей, віна якіх несувымерная пакараньню.
Аўтар незраўнаных «Загадкі Багдановіча» і «Смаленьня вепрука» сам да гэтага часу застаецца да канца неразгаданым творцам.
Былы палітвязень, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода назваў прычыны, якія прымусілі Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязьняў.
Працяг інтэрвію з гітарыстам-віртуозам Аляксандрам Растопчыным, які пасьля значнага перапынку наведаўся ў Беларусь і завітаў у менскі офіс Радыё Свабода.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.
Ня ведаю, як у каго, а ў мяне пры думцы пра нашую дыяспару перад вачыма найперш паўстае ён, Вітаўт Кіпель — магутная постаць, прыгожы беларускі твар, глыбокія мудрыя вочы чалавека, надзеленага моцным духам, які сілкуецца вераю ў сваю праўду.
Узброены чалавек, якога затрымалі на цягніку з Амстэрдаму ў Парыж, прасіў аддаць яму аўтамат Калашнікава, паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на аднаго з амэрыканцаў.
Інтэлектуал, знаўца сямі замежных моваў, у нядаўнім — настаўнік ангельскай мовы Дуброўскай сярэдняй школы, ён марыць пра свабодную Бацькаўшчыну пад бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня».
Ролік выкладзены 20 жніўня і доўжыцца каля хвіліны.
Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў адказвае на рэзкія выказваньні Ўладзімера Някляева на адрас Тацяны Караткевіч.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў.
На гэтым тыдні 400 самых багатых людзей сьвету страцілі 182 мільярды даляраў з-за абвалу на сусьветных рынках, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Гітарыст-віртуоз Аляксандар Растопчын — пра беларускую «машыну часу», адзін тэрмін для прэзыдэнта і выхаваньне «варожымі галасамі».
З шырокімі ходнікамі і адкрытымі прасторамі Менск можа стаць узорным горадам для раварыстаў, запэўніваюць галяндзкія архітэктары. Варта толькі не ўпусьціць гэты шанец і не забудоўваць горад аўтастрадамі з шматузроўневымі разьвязкамі.
Ля ўзьбярэжжа амэрыканскага штату Флорыда скарбашукальнікі знайшлі 350 залатых манэт з гішпанскага судна, патанулага 300 гадоў таму з-за ўрагану.
У чарговай перадачы сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Ўладзімер Някляеў адказвае на пытаньне, чаму на тых выбарах ён прапаноўваў Расеі скупляць беларускія прадпрыемствы
На цэнтральнай плошчы сталіцы Чэхіі Прагі ўзгадвалі драматычную ноч з 20 на 21 жніўня 1968 году — тады войскі Савецкага Саюзу і краін Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў сталіцу тагачаснай Чэхаславаччыны: інтэрвэнцыя прывяла да 20 гадоў акупацыі.
Суд адхіліў хадайніцтва абароны Надзеі Саўчанкі аб пераносе судовага працэсу з Данецка (Растоўскай вобласьці) ў Маскву.
Македонія патрабуе ад Эўразьвязу дадатковай дапамогі ў сувязі з масавым наплывам уцекачоў.
21 жніўня ў Менску каля Ратушы адбыўся пікет «Праспэкт нацыянальнага сьцяга». Актывісты Партыі БНФ стаялі ўздоўж праезнай часткі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Усяго было разгорнута прыкладна 20 сьцягоў.
Уладзімера Беражкова абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы, 1 мільярд рублёў не фігіруе ў справе. Адвакатка затрыманага генэральнага мэнэджара ХК «Дынама» (Менск) абвяргае інфармацыю Сьледчага камітэту.
Таксама мужчына паведаміў, што іншыя яго суседзі паляць тытунь, які мог быць прывезены зь Нідэрляндаў, што таксама парушае расейскае заканадаўства.
«Ці турбуе вас тое, што беларускі рубель штодня істотна абясцэньваецца адносна цьвёрдых валют? Як вы ратуеце ад дэвальвацыі свае ашчаджэньні?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.
Усерасійскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі высьветліў, наколькі добра насельніцтва ведае дзяржаўныя сымбалі Расеі.
У Македоніі паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць тысяч мігрантаў, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю краіны з Грэцыі.
Менск сёньня ўпершыню прымае міжнародны «Нефорум» блогераў
На судовым працэсе над азэрбайджанскай журналісткай Хадзіджой Ісмаілавай, вядомай сваімі расьсьледаваньнямі карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады, пракурор запатрабаваў для яе дзевяць гадоў зьняволеньня.
Завяршыўся збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на прэзыдэнтскую пасаду. Што выявіў гэты этап выбарчай кампаніі? Хто ў рэальнасьці сабраў неабходныя 100 тысяч подпісаў? Якім будзе сцэнар ўладаў?
Кола патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі сёньня скарацілася з васьмі да пяці асобаў.
У пятніцу Чэхія успамінае 47-гадовую гадавіну ўварваньня войскаў краінаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.
Калі казаць пра адрозьненьне сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі ад папярэдніх, дык яна цалкам зьмяшчаецца ў трэцяй групе – ня вельмі важна.
Прэм-ер-міністар Брытаніі Дэйвід Кэмэран ляцеў ў адпачынак у Партугалію, каб далучыцца да жонкі і дзяцей, звычайным самалётам у эканом-клясе разам са сваім целаахоўнікам.
Загрузіць яшчэ