Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Рубцова этапавалі ў бабруйскую калёнію


Юры Рубцоў падчас суду, 27 траўня 2015 году
Юры Рубцоў падчас суду, 27 траўня 2015 году

Палітвязьня Юрыя Рубцова перавялі ў папраўчую калёнію № 2 г. Бабруйску. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Перавялі, мабыць, у выходныя, бо яшчэ ў пятніцу Рубцоў быў у СІЗА г. Баранавічы, пра што паведамляла Радыё Свабода ягоная адвакатка.

Праваабаронцы нагадваюць, што ў бабруйскай калёніі сядзеў шмат хто з былых палітвязьняў. Сярод іх Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім, Сяргей Казакоў, Зьміцер Дрозд, а таксама і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Цяпер пісаць палітвязьню можна па адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калёнія № 2.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG