Вызвалены ў суботу разам зь іншымі палітвязьнямі Яўген Васьковіч вярнуўся ў родны Бабруйск і знаёміцца са зьменамі ў горадзе.
Паводле сайту pressball. by, беларускі трэнэр екацярынбурскага футбольнага клюбу «Урал» Віктар Ганчарэнка напісаў заяву па ўласным жаданьні і ўжо пакінуў каманду.
Андрэй Кавалёў кажа, што ён, кліент банка, ня змог запоўніць на беларускай мове электронны блянк звароту. Сыстэма выдала яму памылку. Пасьля скаргі ў банк моўную хібу выправілі.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурту Brutto.
25 жніўня 1991 году Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі быў нададзены канстытуцыйны статус. Другое пакаленьне беларусаў расьце ў незалежнай Беларусі.
25 жніўня Дзяржаўны Сакратар Яго Сьвятасьці Папы Францішка кардынал П’етра Паралін даў аўдыенцыю намесьніку міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной.
Прапанова расейскага Мінпромторгу выклікала шквал крытыкі. Больш за 10 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю супраць забароны на ўвоз імпартных лекаў і мэдычнага абсталяваньня.
У апошнія дні з-за імклівага росту курсу валют у абменьніках зноў зьявіліся чэргі. Аднак, па словах банкіраў, менш здаваць валюту таксама ня сталі.
25 жніўня ў многіх банках, каля абменных пунктаў можна было назіраць чэргі. Але перадусім людзі аплачваюць камунальныя плацяжы: 25 жніўня – апошні дзень месяца, калі аплата прымаецца бязь пені за пратэрміноўку.
25 жніўня Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысэра Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўленьня волі ў турме строгага рэжыму, Аляксандру Кольчанку далі 10 гадоў.
«Як вы рэагуеце на чарговае істотнае абясцэньваньне беларускага рубля адносна цьвёрдых валют? Ці спрабуеце нейкім чынам уратаваць свае зьберажэньні ад дэвальвацыі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Гарадзенскія прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што чарговы скачок валюты прывёў практычна да каляпсу іхняга бізнэсу. Многія папросту ня ведаюць, што рабіць далей.
Істотныя курсавыя ваганьні адбіваюцца на шмат якіх сфэрах жыцьця. Практычна спаралізаваная праца турыстычных агенцтваў, якія спэцыялізуюцца на выязных турах і аплочваюць замежныя кантракты ў валюце, але ад кліентаў мусяць прымаць аплату ў рублях.
Паўночна-Каўкаскі акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прызначыў украінскаму рэжысэру Алегу Сянцову пакараньне ў выглядзе 20 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Намінальная сярэднямесячная заработная плата беларусаў у студзені-ліпені 2015 г. склала 6 млн 542,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў ліпені — 7 млн 8,6 тыс. рублёў (460 даляраў паводле курсу на 1 жніўня).
Праз сацыяльныя сеткі мы запыталіся ў нашых чытачоў, якія цяпер стаяць у абменьніках, ці ёсьць ажыятаж на валюту.
Лявон Вольскі разам з саксафаністам Паўлам Аракелянам выступяць на «Фэстывалі 800» у Англіі, прысьвечаным 800-годзьдзю Вялікай хартыі вольнасьцяў, якая стала падмуркам сучаснай сыстэмы правоў чалавека.
Першае інтэрвію, якое былы гомельскі палітвязень Юры Рубцоў даў Свабодзе пасьля вызваленьня.
Заканчэньне збору подпісаў супала з чарговай дэвальвацыяй. Першага ніхто не заўважыў: размовы ў тралейбусах і маршрутках у асноўным ідуць пра другое.
Вызваленыя палітвязьні ў студыі Радыё Свабода.
Дырэктар Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА) мусіць выплаціць кампэнсацыю звольненаму супрацоўніку.
У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя касьмічнага агенцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Генэральны дырэктар агенцтва Мухамэд Насэр аль-Ахбабі заявіў, што ААЭ разглядаюць Беларусь у якасьці партнэра ў дасьледаваньнях Марса:
Улады сфабрыкавалі сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты яшчэ да пачатку прэзыдэнцкай гонкі, таму павінны пачаць выбарчую кампанію нанова. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.
Агрэсія з боку Расеі забрала жыцьці амаль 2,100 ўкраінскіх вайскоўцаў, больш за 7 тысяч былі параненыя, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на Маршы Незалежнасьці ў Кіеве.
24 жніўня беларускі вайсковы кантынгент, які бярэ ўдзел у сумесным апэратыўным вучэньні «Шчыт Саюзу — 2015», прыступіў да падрыхтоўчага этапу вучэньняў — ажыцьцяўленьня перагрупоўкі на палігоны Расейскай Фэдэрацыі.
Старшы аналітык групы кампаніяў «Форэкс-клюб» Валеры Палхоўскі лічыць, што рэзкае падзеньне беларускага рубля — гэта адлюстраваньне таго, што адбываецца на расейскім рынку.
Пасьля вызваленьня шасьці палітзьняволеных у Беларусі Эўразьвяз павінен скарэктаваць сваю палітыку адносна Менску. Аб гэтым заявіў агенцтву BNS 24 жніўня міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Доступ да ўсёй расейскамоўнай Вікіпэдыі пад пагрозай, бо «Роскомнадзор» накіраваў на блякаванне апэратарамі сувязі паказальнік старонкі, якая зьмяшчае забароненую інфармацыю аб наркатычным рэчыве.
24 жніўня ў 3.40 ня стала беларускай паэткі і перакладчыцы Алы Канапелькі.
Як зьмяніўся сьвет і краіна за пяць год, якія Мікалай Статкевіч правёў у турме? Што пабачыць экс-кандыдат, які ў суботу ўвечары пасьля пяці год вярнуўся ў Менск?
У Нью-Ёрку, у грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага, адбыліся прэзэнтацыі кніг Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» і Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць».
Мікалай Дзядок, палітвязень, вызвалены Лукашэнкам пад выбары, раіць тым, хто жадае пераменаў, ня мець ілюзіяў.
Былы палітвязень Юры Рубцоў даведаўся аб сваім вызваленьні, знаходзячыся ў штрафным ізалятары бабруйскай папраўчай калёніі.
Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапеня і Юры Рубцоў былі памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам і вызваленыя з турмы 22 жніўня.
Паводле актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, за кратамі трымаюць тысячы людзей, віна якіх несувымерная пакараньню.
Аўтар незраўнаных «Загадкі Багдановіча» і «Смаленьня вепрука» сам да гэтага часу застаецца да канца неразгаданым творцам.
Былы палітвязень, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода назваў прычыны, якія прымусілі Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязьняў.
Працяг інтэрвію з гітарыстам-віртуозам Аляксандрам Растопчыным, які пасьля значнага перапынку наведаўся ў Беларусь і завітаў у менскі офіс Радыё Свабода.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Увечары 22 жніўня некалькі сотняў чалавек сустракалі на аўтавакзале «Ўсходні» ў Менску вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча.
Ня ведаю, як у каго, а ў мяне пры думцы пра нашую дыяспару перад вачыма найперш паўстае ён, Вітаўт Кіпель — магутная постаць, прыгожы беларускі твар, глыбокія мудрыя вочы чалавека, надзеленага моцным духам, які сілкуецца вераю ў сваю праўду.
Узброены чалавек, якога затрымалі на цягніку з Амстэрдаму ў Парыж, прасіў аддаць яму аўтамат Калашнікава, паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на аднаго з амэрыканцаў.
Інтэлектуал, знаўца сямі замежных моваў, у нядаўнім — настаўнік ангельскай мовы Дуброўскай сярэдняй школы, ён марыць пра свабодную Бацькаўшчыну пад бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня».
Ролік выкладзены 20 жніўня і доўжыцца каля хвіліны.
Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў адказвае на рэзкія выказваньні Ўладзімера Някляева на адрас Тацяны Караткевіч.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў.
На гэтым тыдні 400 самых багатых людзей сьвету страцілі 182 мільярды даляраў з-за абвалу на сусьветных рынках, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Гітарыст-віртуоз Аляксандар Растопчын — пра беларускую «машыну часу», адзін тэрмін для прэзыдэнта і выхаваньне «варожымі галасамі».
З шырокімі ходнікамі і адкрытымі прасторамі Менск можа стаць узорным горадам для раварыстаў, запэўніваюць галяндзкія архітэктары. Варта толькі не ўпусьціць гэты шанец і не забудоўваць горад аўтастрадамі з шматузроўневымі разьвязкамі.
Загрузіць яшчэ