Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч даведаўся пра #Sky4Statkevich


Мікалай Статкевіч, архіўнае фота з суду
Мікалай Статкевіч, архіўнае фота з суду

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч распавяла Свабодзе, што паразмаўляла сёньня з мужам праз тэлефон.

«Мне вельмі падабаецца акцыя ў сацыяльных сетках #Sky4Statkevich. Мне падабаецца ўсё, што накіравана на тое, каб пра хлопцаў не забываліся», — пракамэнтавала Марына Адамовіч ініцыятыву карыстальнікаў Фэйсбука — дарыць Міколу Статкевічу свабоду, разьмяшчаючы прыгожы фатаздымак неба і хэштэг #Sky4Statkevich.

Марына Адамовіч дадала, што яе муж ужо ведае пра акцыю, — у дзень народзінаў Міколу Статкевічу дазволілі патэлефанаваць жонцы.

Марына Адамовіч
Марына Адамовіч

«Я паведаміла яму ўсе навіны, зьвязаныя з акцыямі салідарнасьці зь ім. Ён прасіў усім падзякаваць. Але ён надзвычай ізаляваны ад інфармацыі, гэта тычыцца нават паштовак зь віншаваньнямі. Сказаў, што атрымаў толькі чатыры штукі, адна зь якіх ад амэрыканскай амбасады, хоць я ведаю, што іх адправіла вялікая колькасьць людзей. Гэта мяне непрыемна ўразіла. Па-другое, Мікола адгукнуўся на сумнавядомае інтэрвію, якое Аляксандар Лукашэнка даў незалежным журналістам і ў якім узгадвалася пра яго. Мікола сказаў, што гэта яму нагадвае абвесткі ў газэце „Из рук в руки“, у якіх вельмі часта ў канцы пішуць „Торг магчымы“. Ён расцэньвае заявы, якія там прагучалі, як спробу актывізацыі торгу. Таксама прасіў нагадаць краінам Эўразьвязу, каб тыя прытрымліваліся ўмоваў для нармалізацыі адносінаў зь беларускім рэжымам. Сказаў, што лічыць амаральным вырашаць праблему аднаго чалавека, калі за кратамі застаецца яшчэ шэсьць».

Марына Адамовіч дадала, што ў тэлефоннай размове Мікола Статкевіч падаўся ёй вельмі бадзёрым, хоць казаў, што ў камэры, дзе ён знаходзіцца, вельмі сьпякотна. Але сьпёку ён пераносіць нармальна, робіць меней фізычных практыкаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG