Ля ўзьбярэжжа амэрыканскага штату Флорыда скарбашукальнікі знайшлі 350 залатых манэт з гішпанскага судна, патанулага 300 гадоў таму з-за ўрагану.
У чарговай перадачы сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Ўладзімер Някляеў адказвае на пытаньне, чаму на тых выбарах ён прапаноўваў Расеі скупляць беларускія прадпрыемствы
На цэнтральнай плошчы сталіцы Чэхіі Прагі ўзгадвалі драматычную ноч з 20 на 21 жніўня 1968 году — тады войскі Савецкага Саюзу і краін Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў сталіцу тагачаснай Чэхаславаччыны: інтэрвэнцыя прывяла да 20 гадоў акупацыі.
Суд адхіліў хадайніцтва абароны Надзеі Саўчанкі аб пераносе судовага працэсу з Данецка (Растоўскай вобласьці) ў Маскву.
Македонія патрабуе ад Эўразьвязу дадатковай дапамогі ў сувязі з масавым наплывам уцекачоў.
21 жніўня ў Менску каля Ратушы адбыўся пікет «Праспэкт нацыянальнага сьцяга». Актывісты Партыі БНФ стаялі ўздоўж праезнай часткі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Усяго было разгорнута прыкладна 20 сьцягоў.
Уладзімера Беражкова абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы, 1 мільярд рублёў не фігіруе ў справе. Адвакатка затрыманага генэральнага мэнэджара ХК «Дынама» (Менск) абвяргае інфармацыю Сьледчага камітэту.
Таксама мужчына паведаміў, што іншыя яго суседзі паляць тытунь, які мог быць прывезены зь Нідэрляндаў, што таксама парушае расейскае заканадаўства.
«Ці турбуе вас тое, што беларускі рубель штодня істотна абясцэньваецца адносна цьвёрдых валют? Як вы ратуеце ад дэвальвацыі свае ашчаджэньні?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.
Усерасійскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі высьветліў, наколькі добра насельніцтва ведае дзяржаўныя сымбалі Расеі.
У Македоніі паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць тысяч мігрантаў, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю краіны з Грэцыі.
Менск сёньня ўпершыню прымае міжнародны «Нефорум» блогераў
На судовым працэсе над азэрбайджанскай журналісткай Хадзіджой Ісмаілавай, вядомай сваімі расьсьледаваньнямі карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады, пракурор запатрабаваў для яе дзевяць гадоў зьняволеньня.
Завяршыўся збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на прэзыдэнтскую пасаду. Што выявіў гэты этап выбарчай кампаніі? Хто ў рэальнасьці сабраў неабходныя 100 тысяч подпісаў? Якім будзе сцэнар ўладаў?
Кола патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі сёньня скарацілася з васьмі да пяці асобаў.
У пятніцу Чэхія успамінае 47-гадовую гадавіну ўварваньня войскаў краінаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.
Калі казаць пра адрозьненьне сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі ад папярэдніх, дык яна цалкам зьмяшчаецца ў трэцяй групе – ня вельмі важна.
Прэм-ер-міністар Брытаніі Дэйвід Кэмэран ляцеў ў адпачынак у Партугалію, каб далучыцца да жонкі і дзяцей, звычайным самалётам у эканом-клясе разам са сваім целаахоўнікам.
Зьбіральнікі подпісаў за Анатоля Лябедзьку на Гарадзеншчыне падтрымліваюць рашэньне свайго прэтэндэнта не здаваць падпісныя лісты ў выбарчую камісію і перакананыя, што недарэмна патрацілі час.
Ён хутка паведаміў мне, што думае пра нядружную беларускую апазыцыю, і параіў заняць больш прагматычную пазыцыю да Лукашэнкі.
Усьлед за Аляксандрам Лукашэнкам пахваліцца сваім ураджаем бульбы наважыўся і жыхар Шклоўскага раёну кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі.
Навукоўцы кажуць пра «парніковы эфэкт» як прычыну пацяпленьня.
Фэдэральная мытная служба прапанавала ўвесьці крымінальную адказнасьць за незаконны ўвоз у Расею санкцыйных прадуктаў.
Француская крайне правая партыя Нацыянальны Фронт выключыла са сваіх шэрагаў былога лідэра Жана-Мары Ле Пэна.
Рэпартаж са школьнага кірмашу ў Гомелі.
У Расеі ў рэестар забароненых сайтаў унесьлі артыкул у расейскамоўнай Вікіпэдыі «Чарас». Гэта было зроблена паводле рашэньня Чарнаярскага раённага суду Астраханскай вобласьці.
Паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі, 21 жніўня даляр вырас на 75 пунктаў і дасягнуў узроўню 16 498 рублёў. Каля абменнага пункту Масква-Менск банку на вуліцы Сурганава народу вобмаль.
Каля Сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага адбыўся пікет з патрабаваньнямі вызваліць графіцістаў, якія 20 жніўня Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньні Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу
Рэжысэр Валер Мазынскі скончыў здымкі фільму пра Кастуся Каліноўскага. Наперадзе — мантаж, бадай, самая складаная праца, бо з многіх гадзін адзьнятага матэрыялу трэба змантажаваць 40 хвілін.
Дарога на бардаўскі фэст у Вайцюшкі праходзіць ад горада Бярозаўкі праз густыя Нёманскія лясы.
Колішні чэмпіён сьвету па боксе Рой Джонс малодшы (Roy Jones Jr.) зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з такой просьбай падчас сустрэчы ў анэксаваным Крыме.
Супрацоўнікі транспартнай пракуратуры сумесна са спэцыялістамі рэгіянальнага Рассельгаснагляду і мытні падчас праверкі адной з крамаў выявілі 12 кг санкцыйнага сыру.
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас да канца дня 20 жніўня падасьць прэзыдэнту краіны прашэньне аб адстаўцы, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на неназванага дзяржаўнага чыноўніка.
Экс-партнэр холдынгу «Трайпл» гатовы судзіцца ў Лёндане — піша інтэрнэт-партал TUT.BY
Польская кампанія LPP абвясьціла пра выхад на новыя рынкі.
15 жніўня падчас наведваньня Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ) Аляксандар Лукашэнка ясна і выразна сфармуляваў сваё перадвыбарнае пасланьне, сваю праграму.
Беларускі рубель працягвае падзеньне: пабітыя чарговыя рэкорды. Нацыянальны банк вызначыў курсы валют на 21 жніўня: даляр дасягнуў узроўню 16 498 рублёў, эўра вырас да 18 337 рублёў.
У нядзелю 23 жніўня мясцовыя выканаўчыя камітэты ўводзяць спэцыяльных дзяжурных, каб тыя маглі прыняць дакумэнты ад ахвотных працаваць ва ўчастковых выбарчых камісіях.
Двое жыхароў Польшчы сьцьвярджаюць, што ў іх атрымалася знайсьці зьніклы ў 1945 годзе пад Уроцлавам цягнік з нацысцкім золатам і каштоўнасьцямі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, яны хочуць атрымаць за гэтую інфармацыю 10% ад кошту скарбу.
Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку Беларусі апублікавала афіцыйную заяву, у якой пракамэнтавала бягучую сытуацыю на валютным рынку.
Колькі «колаў пекла» трэба прайсьці ахвотным атрымаць украінскае грамадзянства? Гэтую тэму дасьледаваў карэспандэнт Свабоды.
Яшчэ не астылі жарсьці вакол арышту гендырэктара «зуброў» Максіма Суботкіна і генэральнага мэнэджэра каманды Ўладзімера Беражкова, як зьявіліся паведамленьні пра затрыманьне аднаго з кіраўнікоў футбольнага «Дынама» Ўладзімера Япрынцава.
Леў Дураў зьняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка» (1967) паводле раману Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Захавалася толькі беларускамоўная копія фільма.
Некалькі чалавек адразу падазраюць у датычнасьці да флэшмобу, які адбыўся месяц таму супраць шкоднай вытворчасьці на шклозаводзе «Нёман».
Леў Дураў памёр у бальніцы, куды быў шпіталізаваны ў цяжкім стане ў пачатку жніўня. Дураў сыграў больш за 200 роляў у кіно.
У вучэньнях Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ удзельнічаюць больш за 2 тысячы чалавек і 200 адзінак ваеннай тэхнікі.
Старшыня Беларускай Асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец тлумачыць, чаму ўлады перасьледуюць фрылянсэраў.
Сябра рады дырэктараў КХЛ, знакаміты савецкі і расейскі хакеіст і трэнэр Вячаслаў Фяцісаў лічыць, што беларускія і казахстанскія хакеісты не павінны лічыцца легіянэрамі ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ).
Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў былі зьвінавачаныя ў супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў. Кіркевіч на працэсе не прысутнічаў.
МЗС Эстоніі рэзка асудзіў рашэньне Пскоўскага абласнога суда, які ў сераду прысудзіў супрацоўніка паліцыі бясьпекі Эстоніі Эстана Кохвэра да 15 гадоў зьняволеньня.
Загрузіць яшчэ