Расеец па нацыянальнасьці Генадзь Хамраеў зьяўляецца байцом «Правага сэктару». Ён пайшоў ваяваць добраахвотнікам ва Ўкраіну, нягледзячы на тое, што амаль усе яго родныя падтрымліваюць агрэсію Расеі.
1 жніўня на найбольш ажыўленай вуліцы Берасьця адбыліся масавыя гуляньні з нагоды Дня гораду. Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька вырашылі паўдзельнічаць у сьвяточных пікетах.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў.
У Днепрапятроўску за першыя 5 дзён прыёму кандыдатаў у новую патрульную службу онлайн пададзена каля 6000 заяваў.
Перадвыбарчая прэзыдэнцкая кампанія ў разгары. Між тым нямала беларускіх райцэнтраў важная палітычная падзея амаль не закранула. На Магілёўшчыне адзін з такіх райцэнтраў Дрыбін.
Тэма праграмы — несправядлівы прысуд, яе ўдзельнікі — тыя, хто змагаецца за перагляд справы.
Палітвязень Ігар Аліневіч зноў быў у карцэры. Гэта чацьвёрты ці пяты раз за той год, што ён у калёніі «Віцьба-3» — з дакладнага ліку адседак Ігара Аліневіча ў ШЫЗА сваякі ўжо зьбіліся.
У Лёндане завяршылася адкрытая частка публічных слуханьняў у справе аб забойстве ў кастрычніку 2006 году былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі, атручанага радыеактыўным палёніем.
На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў — новыя звальненьні сябраў Свабоднага прафсаюзу.
Юры Юкоўскі і Алена Луцковіч зладзілі ў райцэнтры Акцябрскі дзіва-дзіўнае — апазыцыйны пікет пад сьцягам АГП з выявай чырвонага каня. Наш рэпартаж пра тое, хто і як зьбірае подпісы за не-Лукашэнку ў колішняй Рудабелцы.
Улады Зімбабвэ запатрабавалі ад ЗША выдаць зубнога лекара, які забіў з арбалета знакамітага льва Сэсіля. Пра гэта паведаміў міністар экалёгіі гэтай афрыканскай дзяржавы
У калёніі-пасяленьні, якая знаходзіцца ў пасёлку Сухабязводнае за сто кілямэтраў ад Ніжняга Ноўгараду, Натальля Сілівончык і сяброўка Кірыла знаходзіліся паўтара сутак.
Абарончыя лясныя палосы вакол гарадоў скароцяць у некалькі разоў, а ў лясах пад аховай дазволяць суцэльныя высечкі, калі ў парлямэнце прымуць новую рэдакцыю Ляснога кодэксу.
У Горадні паўтарылі экспэрымэнт, праведзены нядаўна ў Кіеве і Маскве.
Спробы апазыцыі праз суд абскардзіць неўключэньне сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не далі плёну.
Новыя тарыфныя опцыі пачнуць працаваць зь 1 кастрычніка, аднак набыць квіткі ў рамках гэтай канцэпцыі можна ўжо цяпер.
Гаворыцца і адбываецца шмат чаго, але сэнсу ва ўсім – нуль.
Напярэдадні кожных выбараў улада стараецца завабіць у Беларусь папулярных замежных творцаў і прылашчыць айчынных. Неляяльныя патрапляюць у «чорныя сьпісы». Узгадайма некаторыя факты дэманстрацыі творчымі людзьмі іх палітычных прыхільнасьцяў.
Зарэгістраваны ў Беларусі даччыны банк расейскага «Внешэкономбанка» трапіў у дадатковы санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША.
На новым геральдычным знаку Шклова — гербе гораду, які ўсталяваны на адзінаццацімэтровай стэле — зьнялі шыльду, пра якую пісала Свабода.
У Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, 4 жніўня, у Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзьняволеных беларусаў.
У Анкару пачалі зьяжджацца ўдзельнікі Другога Ўсясьветнага кангрэсу крымскіх татар, актывістаў з акуапванага Расеяй Крыму расейскія ўрады не пускаюць на форум.
Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін анансаваў паўторнае галасаваньне Рады Бясьпекі ААН для стварэньня міжнароднага трыбуналу над вінаватымі за зьбіты над Данбасам «Боінг».
З 1 верасьня для першакурсьнікаў зьменіцца плата за вучобу ў параўнаньні зь мінулым годам, паведамляе Мінадукацыі. Кошты павысяцца на 10–15%, на 2–3 мільёны рублёў у год.
Гэты ўрад, які ўжо прынёс прысягу, узначальвае прэм’ер-міністар Валерыу Стралец, намесьнік старшыні Лібэрал-дэмакратычнай партыі і адзін з самых багатых прадпрымальнікаў краіны.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» правялі прэсавую канфэрэнцыю ў справе падрыхтоўкі да правядзеньня Нацыянальнага конкурсу па мэмарыялізацыі Курапатаў
Былому кіраўніку праваабарончай установы «Плятформа інавэйшн» Андрэю Бандарэнку адмовілі ў амністыі на той падставе, што ён лічыцца злосным парушальнікам турэмнага рэжыму.
Надзея Саўчанка на судзе над ёй распавяла, як яе везьлі з Масквы ў Новачаркаск. Адвакаты спрабуюць вярнуць суд у сталіцу.
Падзеньне ўсіх асноўных паказчыкаў эканомікі Беларусі — гэта вынік абсалютна заканамернага крызісу беларускай эканамічнай мадэлі, — мяркуе экспэрт.
Выбарчая кампанія ў Бераставіцкім раёне амаль не адчуваецца. Многія ня ведаюць прэтэндэнтаў на кандыдацтва, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, і подпісы ў вёсках дый у самім райцэнтры зьбіраюць толькі за яго.
Салігорскі раённы Савет дэпутатаў лічыць, што ў раёне не парушаюцца правы беларускамоўных грамадзянаў.
Ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч падала заяву ў міліцыю пра напад на актывістаў падчас збору подпісаў.
Так жартам называюць на радзіме ўкраінца Дзьмітра Шчарбіну. А ён і ў Беларусі ніколі ня быў, беларускіх каранёў ня мае і ўсё жыцьцё пражыў у сваім родным Крывым Рогу на Днепрапятроўшчыне.
29 ліпеня Нацыянальны прэс-клюб ЗША прысудзіў сваю самую высокую ўзнагароду — За свабоду друку — азэрбайджанскай журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай, якая знаходзіцца ў турме.
«Беларусізацыя Microsoft Office, вядома, добра, але, на жаль, мы лянуемся нават беларускую раскладку ўсталяваць», — экспэрт-мовазнаўца.
Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Інфаграфіка Радыё Свабода
Разьвітаньне з жонкай пісьменьніка Валянціна Тараса і маці журналіста Віталя Тараса Рэгінай Бакуновіч пачнецца сёньня а 13 гадзіне ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12 у Менску.
Актывісты, якія патрабуюць дасьледаваць масавае пахаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, заўважылі прыкметы вандалізму ў гэтых мясьцінах.
Як паведаміла прэсавая сакратарка Службы бясьпекі Ўкраіны Алена Гітлянская, затрыманы расейскі маёр дастаўлены ў Кіеў і зьмешчаны ў СІЗА.
У Гомелі міліцыянты Цэнтральнага РАУС затрымалі журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Натальлю Крывашэй.
«Звальненьне, накладаньне дысцыплінарнага спагнаньня, высяленьне са службовага жыльля за якія-небудзь правіны ёй не пагражалі», — сьцьвярджаюць у Сьледчым камітэце.
Просьбу выказаў у тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным нідэрляндзкі прэм’ер-міністар Марк Рутэ
«Таму што „дастала“», — так патлумачыў Свабодзе свой учынак менскі таксіст Мікалай Лусто, які выйшаў з плякатам супраць прэзыдэнцкіх выбараў і быў за гэта пакараны.
Юрыст Павал Сапелка атрымаў адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведваньне месцаў прымусовага ўтрыманьня з мэтаю іх маніторынгу.
Пра гэта сьведчаць вынікі ўсерасейскага апытаньня, праведзенага ў ліпені Лявада-цэнтрам.
Публічны арышт ініцыявалі мясцовая пракуратура і Сьледчы камітэт.
Праваабаронцы заклікаюць грамадзян паведамляць пра выпадкі прымусу з боку адміністрацыяў прадпрыемстваў падпісвацца за таго ці іншага прэтэндэнта ў кандыдаты.
«Постаць Андрэя Шаптыцкага важная ня толькі для царкоўнай, але і для культурнай гісторыі Беларусі», — перакананы айцец Яўген Усошын, грэка-каталіцкі сьвятар зь Менску.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы перад афрыканскімі лідэрамі, заявіў, што «ніхто не павінен заставацца прэзыдэнтам усё жыцьцё». Гарадзенцы ацэньваюць гэтае выказваньне, зыходзячы з беларускага досьведу.
Пад пратэсты марыюпальцаў добраахвотніцкія батальёны выходзяць з прыморскага пасёлка Шырокіна, што пад Марыюпалем. Пакінуць стратэгічныя пазыцыі Кіеў вымушаюць у рамках менскіх дамоўленасьцяў.
Загрузіць яшчэ