Упершыню ў гісторыі Ізраілю дзейны кіраўнік ураду паўстане перад судом па абвінавачваньні ў хабарніцтве.
У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваліся слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступалі Фіёна Гіл, былая дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі, і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.
«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на свабоду, і ягоная дачка баіцца за сваю бясьпеку. Асуджаны за палавыя зносіны зь непаўналетнім Вячаслаў Давыдовіч таксама ўжо не ў зьняволеньні, і адзін з пацярпелых, адкрыта заяўляе, што баіцца.
У Цэнтральнай раённай управе міліцыі Менску склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
Яго прызналі вінаватым у атрыманьні хабару паўторна ў буйным памеры і асудзілі на 4 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Менскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь абаронцу Курапат, былога кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Казакевіча.
Дачка, якая вінаваціла яго ў сэксуальным гвалце, не чакала вызваленьня бацькі.
Агулам старшыня Слонімскага райвыканкаму адсудзіў у журналістаў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 9,5 тысяч беларускіх рублёў.
Былому генэральнаму дырэктару дзяржаўнага холдынгу БелОМА Вячаславу Бурскаму прысудзілі 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, піша Tut.by.
Падсудныя скардзіліся на ціск з боку КДБ і СК. Але пракурорская праверка гэтага не пацьвердзіла.
Паводле рашэньня суду, з газэты «Вечерний Бобруйск» павінны спагнаць 2000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды на карысьць старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча.
У аўторак суд у Гайнаўцы на Беласточчыне прысудзіў васьмярых актывістаў, якія блякавалі ў лютым Марш выклятых жаўнераў, да штрафаў у памеры 40 і 50 даляраў, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне вынес прысуды шасьці крымскім татарам па справе ялцінскай ячэйкі «Хізб ут-Тахрыр».
12 лістапада ў Менскім раённым судзе разгледзелі пазоў старшыні Слонімскага райвыканкаму да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.
Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Вярхоўны суд апэляцыйны пратэст на прысуд анархісту Зьмітру Паліенку, вынесены 25 кастрычніка судзьдзём Менгарсуду Пятром Арловым. Тады суд хоць і прызнаў былога палітвязьня вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, але вызваліў яго з-пад варты.
Міжнародны суд ААН у Гаазе 8 лістапада адхіліў пярэчаньні Расеі наконт пазову Ўкраіны і будзе разглядаць у сутнасьці справу, дзе Кіеў абвінавачвае Маскву ў парушэньні дзьвюх канвэнцыяў.
Абвешчаны прысуд у закрытай ад публікі і журналістаў справе аб меркаваным хабарніцтве экс-дырэктара дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту Ўладзімера Косьціна, а таксама грамадзян, якіх судзілі разам зь ім.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
А актывістаў Валера Рабцава і Віталя Трыгубава аштрафавалі на 1020 рублёў кожнага.
Прадпрымальніца Нона Грышына, якую вінавацяць у даваньні хабару былому галоўнаму архітэктару Менску Паўлу Лучыновічу, назвала сваімі фантазіямі паказаньні, якія яна давала на сьледзтве.
У Заводзскім судзе Менску пачаўся суд у справе былога галоўнага архітэктара Менску Паўла Лучыновіча і прадпрымальніцы Ноны Грышынай.
У Горадні 20-гадовую жанчыну асудзілі за наўмыснае зьбіцьцё свайго маленькага дзіцяці.
1 лістапада ў Заводзкім раённым судзе Менску мае пачацца суд па абвінавачаньні ў атрыманьні хабару Паўла Лучыновіча, нядаўняга галоўнага архітэктара Менску. Але ці адбудзецца працэс?
31 кастрычніка суд у Берасьці абвясьціў вырак 29-гадовай грамадзянцы Туркмэністану Юлдуз Хайдаравай, якую абвінавачвалі ў забойстве дачкі.
Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч, які падаў пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, цяпер патрабуе ад Сьвятланы Калінкінай 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
МУС даўно вяло распрацоўку гэтай «эўрапейскай міжнароднай групы, што ўваходзіць у склад усясьветнага наркасындыкату».
Суд пастанавіў, што Новікаў можа быць вызвалены ў выпадку, калі ўнясе фінансавы заклад у памеры 576 тысяч грыўняў.
Віцебскі абласны суд 28 кастрычніка агучыў вырак 34-гадоваму віцябляніну, якога абвінавачвалі ў распальваньні расавай варожасьці і зьняслаўленьні помнікаў абаронцам Айчыны.
29 кастрычніка працэс прыпынілі. Абвінавачаныя заяўляюць пра ціск з боку КДБ і Сьледчага камітэту.
Маці дзяўчынкі — 25 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
Паліенку асудзілі на тры гады зьняволеньня без накіраваньня ў месца пазбаўленьня волі. Яшчэ адзін год зьнялі паводле амністыі.
Чыноўніку, асуджанаму на 12 гадоў калёніі, зьмякчылі прысуд.
Суд Гомельскага раёну абвясьціў прысуд у крымінальнай справе за «какаін у віне» з Дамініканскай Рэспублікі. Абвінавачаныя — 30-гадовы Леанід і 44-гадовы Андрэй, жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну.
На працэсе над Зьмітром Паліенкам прайшлі судовыя спрэчкі.
Адзін атрымаў 15 000 даляраў за перамогу фірмы ў тэндэры на мадэрнізацыю філіі «Багушэўскі сьпіртзавод», другі — 1300 даляраў за своечасовую аплату па дамове.
У Менскім гарадзкім судзе аднавіўся працэс над былым палітвязьнем анархістам Зьмітром Паліенкам. Пракурор запатрабаваў, каб Паліенку пакаралі 5 гадамі калёніі строгага рэжыму.
Жанчына сьцьвярджае, што гэта быў няшчасны выпадак — проста прыспала дачку. Сьледчыя ня вераць.
Суд у правінцыі Гуансі на поўдні Кітаю пакараў шасьцёх мужчын турэмным зьняволеньнем ад двух да пяці гадоў за няўдалую спробу кантрактнага забойства.
Адзін на ўцёках, другі на лаве падсудных, трэці пад «асабістым паручальніцтвам». У Менску пачалася гучная справа аб крадзяжы закрытых зьвестак з кампутарнай базы дадзеных «Белмытсэрвіса» — дзяржаўнай арганізацыі, якая дапамагае ў мытным афармленьні грузаў.
Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны адмовіла ў статусе ўцекача грамадзяніну Беларусі Артуру Кандратовічу, экстрадыцыі якога патрабуюць беларускія праваахоўныя органы.
Суд Савецкага раёну Менску агучыў прысуд экс-намесьніку міністра аховы здароўя Валеру Шаўчуку. Яму прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму.
Сьцьвярджаецца, што Спарыша асудзілі на 15 сутак яшчэ 18 кастрычніка, у час другога дня суду над анархістам Зьмітром Паліенкам.
Прадугледжаная магчымасьць вызваленьня з-пад варты пад заклад амаль у паўмільёна даляраў.
18 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе прадоўжыўся працэс у справе Зьмітра Паліенкі, анархіста, якому пагражае 10 гадоў калёніі за тое, што распыліў у вочы невядомаму пярцовы газ. Пацярпелы Юрын кажа, што на яго быў учынены напад, Паліенка заяўляе, што гэта ён абараняўся. Хто хлусіць?
18 кастрычніка ў Менскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.
17 кастрычніка суд, які разглядае справу анархіста Зьмітра Паліенкі, пачаў дапытваць сьведак. Паводле сьледзтва, Паліенка нематывавана распыліў пярцовы газ у вочы Аляксею Юрыну.
Дзяўчына пагадзілася.
Адзін з эпізодаў абвінавачаньня, якое выстаўлена анархісту Зьмітру Паліенку, суд вырашыў разглядаць у адкрытым працэсе. Ён тычыцца ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі — асабліва злоснае хуліганства, за што актывісту пагражае 10 гадоў зьняволеньня.
Праз гадзіну Паліенку вярнулі ў залю, дзе пачынаўся працэс. Суд пагадзіліся зрабіць адкрытым. Паліенка заявіў, што свайго дамогся. Яго сустрэлі авацыяй.
На пачатку працэсу Паліенка спрабаваў ускрыць сабе вены на знак пратэсту супраць таго, што працэс робяць закрытым. Праз гадзіну яго вярнулі ў залю суду, працэс пагадзіліся зрабіць адкрытым. Высьветлілася, што з чатырох абвінавачаньняў засталося адно — «асабліва злоснае хуліганства».
Загрузіць яшчэ