Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне арыштаваны адзін з найбліжэйшых бізнэс-партнэраў Пятра Парашэнкі


Алег Гладкоўскі ў антыкарупцыйным судзе, 19 кастрычніка 2019
Алег Гладкоўскі ў антыкарупцыйным судзе, 19 кастрычніка 2019

У Кіеве Вышэйшы антыкарупцыйны суд пастанавіў абраць былому намесьніку кіраўніка Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Алегу Гладкоўскаму меру стрыманьня ў выглядзе арышту на два месяцы. Прадугледжаная магчымасьць вызваленьня з-пад варты пад заклад у 10 мільёнаў 600 тысяч грыўняў (прыблізна 425 тысяч даляраў).

Як паведамляе агенцтва УНІАН, у выпадку ўнясеньня закладу, Гладкоўскаму нельга будзе выяжджаць за межы Кіеўскай вобласьці, ён таксама павінен будзе здаць на захоўваньне свае пашпарты і не кантактаваць са сьведкамі ў справе. Прадугледжанае і нашэньне электроннага бранзалета.

17 кастрычніка Гладкоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро. Ён спрабаваў пакінуць тэрыторыю Ўкраіны праз аэрапорт «Барыспаль», але памежнікі не прапусьцілі яго да самалёта ў залю вылету.

У пятніцу, 18 кастрычніка, Спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура паведаміла Алегу Гладкоўскаму, што ён падазраецца ў злоўжываньні ўладай і службовым становішчам, а таксама ў распаўсюдзе непраўдзівых зьвестак. Сьледчыя лічаць, што ён выкарыстаў службовае становішча дзеля выгады аўтамабільнай кампаніі, якая яму належыць, паведаміла агенцтва УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG