Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За хабар асудзілі аднаго з кіраўнікоў спэцкамбінату КБА, адказнага за менскія могілкі


Ілюстрацыйнае фота. Вайсковыя могілкі ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Вайсковыя могілкі ў Менску

У судзе Заводзкага раёну Менску вынесьлі рашэньне ў крымінальнай справе Сяргея Рудога, экс-намесьніка дырэктара ў агульных пытаньнях менскага спэцкамбінату КБА — арганізацыі, у падпарадкаваньні якой знаходзяцца менскія могілкі, паведамляе Tut.by.

Рудога прызналі вінаватым у атрыманьні хабару паўторна ў буйным памеры (ч. 1 і 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі) і асудзілі на 4 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з забаронай займаць пэўныя пасады на 5 гадоў. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Рудога ў даход дзяржавы 2,5 тысячы рублёў — суму, якую ён атрымаў у якасьці хабараў.

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.

Сяргея Рудога затрымалі ў чэрвені 2019 году праз падазрэньне ў атрыманьні хабару. Тады сьледзтва казала, што Руды атрымаў у якасьці хабару ня менш за 800 даляраў «за вырашэньне пытаньня, якое ўваходзіла ў ягоную кампэтэнцыю».

Пазьней таксама стала вядома пра затрыманьне за хабар першага намесьніка дырэктара і начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня менскага спэцкамбінату КБА.

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Спэцкамбінат КБА» — дзяржаўная спэцыялізаваная арганізацыя ў сфэры пахавальнага сэрвісу ў Менску. У яе падпарадкаваньні знаходзяцца ўсе могілкі сталіцы, а таксама крэматорый. Акрамя таго, яна аказвае поўны спэктар рытуальных паслуг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG