Індывідуальны прадпрымальнік з Зэльвы Віктар Ламека дамагаецца праз гаспадарчы суд Горадні адмены рашэньняў раённай падаткавай інспэкцыі і заяўляе ў судзе, што справу супраць яго сфальсіфікавалі.
Актывісты прафсаюзу РЭП правялі 31 сакавіка пікет у падтрымку свайго актывіста Міхаіла Сошка ў Слоніме.
31 сакавіка судзьдзя Гомельскага раённага суду Тамара Застаўнецкая вярнула на дапрацоўку пратакол участковага інспэктара, маёра міліцыі Дзьмітрыя Чана ў дачыненьні да журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай.
Заводзкі суд Менску асудзіў на 8 гадоў з канфіскацыяй менчука Дзяніса Аўраменку, якога прызнаў вінаватым у крадзяжы 197 мільёнаў рублёў празь зьмяшчэньне непраўдзівай інфармацыі ў інтэрнэце.
Вярхоўны суд скасаваў штраф і адмяніў арышт тавару прадпрымальніцы Тацяне Паляковай, не падтрымаўшы аргумэнтаў Міністэрства па падатках і зборах.
Паводле ўладаў, Абдэрахман браў удзел у падрыхтоўцы тэракту, які плянавалася ажыцьцявіць у Францыі на бягучым тыдні.
Два міліцыянты сталі сьведкамі адразу на 7 працэсах і заблыталіся ў паказаньнях. Але судовы канвэер не забуксаваў.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску адзін судзьдзя пагадзіўся весьці працэс па-беларуску, другая — забараніла.
25 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў, якія пікетавалі расейскую амбасаду ў Менску з патрабаваньнем вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.
Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 28 лютага ў Менску. Грык віны не прызнае, суд перанесьлі, хоць актывіст і прапанаваў асудзіць яго хутчэй.
Абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы павінна завяршыцца сёньня. Вырак Саўчанцы складае некалькі сотняў старонак, і за ўвесь панядзелак судзьдзя пасьпеў прачытаць крыху больш за палову.
У растоўскім Данецку ачэплены будынак суда, дзе сёньня пачнецца абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Адвакат папярэджвае, што могуць рыхтавацца правакацыі.
Данецкі суд у Растоўскай вобласьці на сёньня завяршыў чытаньне прысуду Надзеі Саўчанцы. Чакаецца, што заўтра пасяджэньне адновіцца а 10-й гадзіне, будуць абвешчаныя высновы суду, а таксама тэрмін пакараньня.
Данецкі суд Растоўскай вобласьці Расеі 21 сакавіка пачне абвяшчэньне прысуду па справе ўкраінскай грамадзянкі, народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі.
Змагару з фальшаваньнем выбараў, былому міліцыянту Мікалаю Казлову адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы супроць тых, хто яго зьбіваў і спрабаваў абрабаваць у перадапошні дзень выбараў 10 кастрычніка 2015 году.
У анэксаваным Крыме 17 сакавіка пачаўся судовы працэс па справе аб забароне Мэджлісу.
Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк.
Суд Цэнтральнага раёну Менску не задаволіў скаргу падпалкоўніка МУС у запасе Мікалая Казлова на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з нападам на яго.
У нас няма надзеі на справядлівы вырак. У нас бы яна зьявілася, каб суд зрабілі адкрытым», — кажа маці падсуднага.
У Беларусі ўсталёўваецца новая форма грамадзка-палітычнага ладу – дзяржаўны бандытызм.
Брэйвіку нецікава сядзець, хочацца да народу. Судзіцца з Нарвэгіяй.
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Пётр Парашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.
Актывіста зь Дзяржынскага раёну Мікалая Коласа аштрафавалі на 20 базавых велічынь за ўдзел у мітынгу салідарнасьці з прадпрымальнікамі, які прайшоў у Менску 15 лютага.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся працэс над палітолягам і грамадзкім дзеячам Уладзімерам Мацкевічам. Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага, на якім яго не было.
У Магілёўскай турме № 4 пачаўся закрыты судовы працэс супраць 30 абвінавачаных, якім інкрымінуецца стварэньне злачыннай арганізацыі ці ўдзел у ёй.
Іх асудзілі за ўдзел у мітынгу ў падтрымку прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску 22 лютага.
Суды за ўдзел у акцыях падтрымкі прадпрымальнікаў працягнуліся 10 сакавіка ў Менску.
Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёну Менску, дзе будзе разглядацца пачатая супраць яго адміністрацыйная справа за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага.
У Менску судзілі ўдзельнікаў акцыяў у падтрымку прадпрымальнікаў.
Іх асудзілі па пратаколах за акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў 15 і 22 лютага.
У Менску судзяць удзельнікаў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў 22 лютага.
9 сакавіка пачынаюць судзіць за акцыю прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 22 лютага.
Ільля Новікаў: на выпадак прымусовага вываду з галадоўкі ў Надзеі ёсьць нейкі запасны плян.
У Іране да сьмяротнага пакараньня па абвінавачваньні ў карупцыі і эканамічных злачынствах прысуджаны мільярдэр Бабак Занджані.
8 пытаньняў пасьля допыту сьведкі Марата Багеля
Кіраўнік групы наркагандляроў — у міжнародным вышуку.
У Стаўрапалі пачаліся слуханьні крымінальнай справы блогера Віктара Краснова, якога экспэртыза прызнала вінаватым у абразе пачуцьцяў вернікаў.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка падчас працэсу ў Данецкім судзе Растоўскай вобласьці Расеі заявіла, што з пятніцы распачне сухую галадоўку.
«Беларускі народ будзе жыць дрэнна, але нядоўга», – сказаў 20 гадоў таму правіцель. Але не ўгадаў.
Былому дырэктару акцыянэрнага таварыства «Вясьнянка» Максіму Шнэку пагражае дванаццацігадовае зьняволеньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакараньне просіць у суду Ленінскага раёну Магілёва дзяржаўнае абвінавачваньне.
Ці ёсьць палітычная падкладка ў прысудзе актору Купалаўскага тэатру Арцёму Бародзічу?
1 сакавіка Вярхоўны суд зьмякчыў прысуд былому начальніку Ашмянскай мытні Івану Нівяркевічу.Тэрмін яго зьняволеньня паменшылі на адзін год.
Абвешчаны прысуд па справе аб карупцыі ў Узьдзенскім райвыканкаме. Былы кіраўнік раённай вэртыкалі атрымаў 7 гадоў турмы
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу журналіста парталу tut.by Паўла Дабравольскага на пастанову Фрунзенскага раённага суду, які прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні і хуліганстве ды пакараў штрафам у 45 базавых велічынь.
Актор Купалаўскага тэатру Арцём Бародзіч выступіў з апошнім словам у Кастрычніцкім судзе Менску.
На судовым працэсе над акторам Купалаўскага тэатру Арцёмам Бародзічам, якога абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе наркатычных рэчываў, пачаліся спрэчкі бакоў.
Журналіст Павал Дабравольскі аспрэчвае штраф у гарадзкім судзе.
29 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачалі судзіць 17 чалавек. Паводле сьледзтва, яны вінаватыя ў незаконных дзеяньнях, зьвязаных з наркотыкамі, ды ў іншых злачынствах.
У Менскім гарадзкім судзе — адна з самых маштабных спраў аб наркотыках у гісторыі Беларусі.
Справа яшчэ аднаго «ўкраінскага закладніка» у Расеі развалілася, але яго фігурант застаецца ў турме.
Загрузіць яшчэ