Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Судовы канвэер-3»: Казлову штраф 10,5 млн, будзе скардзіцца ў ААН


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

У менскім Цэнтральным раённым судзе ідуць працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Першым прысуд атрымаў Алесь Абрамовіч — 3,5 млн штрафу, затым завочна былі асуджаныя да штрафаў у 10,5 млн Мікола Статкевіч і Алесь Макаеў.

Як перадае з суду карэспандэнт Свабоды, грамадзкага актывіста, былога падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова аштрафавалі на 50 базавых велічынь — 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Казлоў будзе абскарджваць прысуд — ён заявіў, што пойдзе са скаргамі вышэй, аж да ААН.

Справу Анатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка. SMS з запрашэньнямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG