Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі вырак Надзеі Саўчанцы. Дзень першы

абноўлена

Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

У панядзелак аб 11 гадзіне ў горадзе Данецку Растоўскай вобласьці пачалося абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, якая абвінавачваецца ў нібыта датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў у 2014 годзе.

Свабода вяла жывую трансьляцыю з судовай залі:

Данецкі суд у Растоўскай вобласьці на сёньня завяршыў чытаньне прысуду Надзеі Саўчанцы. Чакаецца, што заўтра пасяджэньне адновіцца а 10-й гадзіне, будуць абвешчаныя высновы суду, а таксама тэрмін пакараньня.

Раней абвінавачаньне запатрабавала прысудзіць яе да 23 гадоў зьняволеньня, а абарона — цалкам апраўдаць.

«Я не прызнаю ні віны, ні прысуду, ні расейскага суду. У выпадку абвінаваўчага прысуду — апэляцыі ня будзе. Я хачу, каб увесь дэмакратычны цывілізаваны сьвет зразумеў, што Расея — гэта краіна трэцяга сьвету з таталітарным рэжымам і дыктатарам-самадурам, у якой плююць на правы чалавека і міжнароднае права », — гаворыцца ў тэксьце апошняга слова Надзеі Саўчанкі, якое было зачытана 9 сакавіка:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG