Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Судовы канвэер» вярнуўся. Удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў аштрафавалі на 10,5 млн

абноўлена

Максім Вінярскі адмовіўся падымацца ў прысутнасьці судзьдзі
Максім Вінярскі адмовіўся падымацца ў прысутнасьці судзьдзі

Суды за ўдзел у акцыях падтрымкі прадпрымальнікаў працягнуліся 10 сакавіка ў Менску.

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага судзіў у Цэнтральным судзе Менску судзьдзя Валер Есьман. Аштрафаваў на 50 базавых велічынь — за несанкцыянаваную акцыю 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы.

Вінярскі заявіў пра недавер да суду і адмовіўся падымацца ў прысутнасьці судзьдзі. Валер Есьман заявіў, што на Максіма Вінярскага будзе складзены пратакол за непавагу да суду.

Павал Вінаградаў, Леанід Кулакоў і Вячаслаў Сіўчык пакараныя штрафамі ў 50 базавых велічынь кожны, гэта 10,5 млн рублёў.

Іх асудзілі за ўдзел у мітынгу ў падтрымку прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску 22 лютага.

Суд над грамадзкай актывісткай Нінай Багінскай перанесены.

Учора за акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў штрафы атрымалі Мікалай Казлоў, Алесь Абрамовіч, Мікола Статкевіч і Алесь Макаеў. Ну суды запрашалі праз SMS, апошніх двух судзілі завочна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG