Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 495 гадоў таму быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ, 65 гадоў з дня нараджэньня Вітаўта Мартыненкі


Старонка Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.
Старонка Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.

Падзеі 29 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».

Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.

Дзень у гісторыі

1772 — першы падзел Рэчы Паспалітай зацьверджаны Соймам.

1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя.

1938 — падпісаная Мюнхэнская дамова. Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся, каб Нямеччына анэксавала Судэцкую вобласьць Чэхаславаччыны.

1939 — зьнішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991 годзе).

Абраз Будслаўскай Маці Божай
Абраз Будслаўскай Маці Божай

1941 — адбыўся масавы расстрэл нацыстамі цывільных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева).

У гэты дзень нарадзіліся

106 да н. э. — Гнэй Пампэй Вялікі, рымскі палкаводзец і неаднаразовы консул рэспублікі.

1547 Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.

1823 Уладзіслаў Сыракомля, паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Уладзіслаў Сыракомля
Уладзіслаў Сыракомля

1866 Міхайла Грушэўскі, украінскі гісторык, старшыня Цэнтральнай Рады.

1880Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.

1891Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадзкі дзеяч, міністар сельскай гаспадаркі ўраду БНР.

Аркадзь Смоліч, 1918 год
Аркадзь Смоліч, 1918 год

1901 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай фізыкі.

1904Леў Голуб, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст Беларускай ССР.

1912Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

1923Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец, крытык.

1943Лех Валэнса, заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», а пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1946Іван Гайшун, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

1958Адам Глобус, пісьменьнік і мастак.

1959Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG