Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Налета спаўняецца 500 гадоў з заснаваньня ў Вільні першай ва Ўсходняй Эўропе кнігадрукарні і выданьня першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім — «Малой падарожнай кніжкі» (1522).
На пачатку сьнежня 1989 году Румынія была спакойнай камуністычнай краінай, а пазыцыі яе лідэра нічога не пагражала. 16 сьнежня пачаліся першыя сутыкненьні, а менш чым праз два тыдні Нікаляе Чаўшэску расстралялі.
Набор у сталічны ліцэй № 2 у 2022 годзе праводзіцца ня будзе.
Свабодны прафсаюз знаходзіцца ў рэжыме рэгістрацыі. Яго ўдзельнікі патрабуюць ад адміністрацыяў ВНУ не выконваць палітычных замоваў.
Гісторык з Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту, кіраўнік праекту «Гісторыя габрэяў Беларусі» Леанід Сьмілавіцкі тлумачыць у інтэрвію Свабодзе, чаму нельга называць зьнішчэньне беларусаў падчас вайны генацыдам і навошта менавіта гэты тэрмін патрэбны ўладзе.
Празь няспынныя акадэмічныя рэпрэсіі Беларусь страціла месца ў кіраўніцтве працоўнай групы Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Калі сёньня чалавек вымаўляе слова «фашызм», то ўспамінае пераважна часы Галакосту і статыстыку забітых. Але калі прааналізаваць саму канцэпцыю, то можа пабачыць, як шмат фашысцкіх мэтадаў выкарыстоўваюць палітыкі і сёньня.
Рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў ЗША прадставілі законапраект, які заахвочвае школы ўключаць у навучальныя праграмы гісторыю камунізму.
Што стала за год з эканомікай, адукацыяй, бізнэсам ды іншымі важнымі для жыцьця беларусаў сфэрамі? Падсумоўваем разам з экспэртамі ў пяці выніковых інтэрвію. Гэтым разам гаворым пра адукацыю.
Глядзім, наколькі вялікі дэфіцыт вакансій у сфэры адукацыі.
Жанчын з вышэйшай адукацыяй у 1,4 раза больш, чым мужчын. Глядзім, які ўзровень адукацыі ў беларусаў, згодна зь перапісам.
За рэпрэсіі студэнтаў і выкладчыкаў адміністрацыямі двух беларускіх унівэрсытэтаў нямецкая ВНУ адмовілася супрацоўнічаць зь імі.
13 лістапада онлайн і офлайн пройдзе V фэстываль сэксуальнай асьветы Sex Education Day. Яго заснавальніца Аліна Сельвясюк расказвае, чым ён дапамагае людзям, што будзе цікавага сёлета, а таксама — чаму трэба займацца сваім разьвіцьцём у такія змрочныя часы.
У сярэднім кожны год разьмеркаваньне не адпрацоўваюць каля 2 тысяч выпускнікоў.
5 лістапада ў Празе адбылася прэзэнтацыя кнігі выкладчыка Карлавага ўнівэрсытэту доктара Ільлі Лямешкіна «Портрет Франциска Скорины». Кніга вельмі цікавая і грунтоўная, з глыбокім аўтарскім аналізам ілюстрацый Скарынавых выданьняў, зробленым на шырокім фоне мастацтва паўночнаэўрапейскага Рэнэсансу.
Ці могуць людзі сутыкнуцца з дыскрымінацыяй за нацыянальную мову? У кнізе «Мова 404» сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага нямала праблемаў.
Экскурсію па праскіх Альшанах з нагоды Дзядоў зладзіў для беларусаў і беларусак Чэхіі дасьледчык Сяргей Кнырэвіч.
Экспэрымэнт па праверцы сыстэм уваходнага кантролю ў менскіх ВНУ паказаў, што ў многіх навучальных установах сілавікі ў цывільным спакойна траплялі ў будынак ды яшчэ праносілі з сабой муляжы агнястрэльнай зброі.
Ужо 22 кастрычніка кожны беларус зможа стаць сувэрэнным уладальнікам сваёй лічбавай ідэнтычнасьці, заяўляе незалежная ініцыятыва «МэтаБеларусь».
Першая навуковая ўстанова найноўшай гісторыі Беларусі адзначыць стагодзьдзе ў 2022 годзе. Лічбавая калекцыя будзе паступова напаўняцца матэрыяламі, якія выдаваў Інбелкульт.
Тацяна Шчытцова — прафэсарка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, доктарка філязофскіх навук.
Літаратар і гісторык Уладзімер Арлоў адгукнуўся на сьмерць вэтэрана беларускага супраціву Антона Фурса, які правёў 9 гадоў у ГУЛАГу за сваю беларускую дзейнасьць у паваеннай Беларусі.
У школцы ўжо адбыліся першыя заняткі для дзяцей беларусаў.
У Беларусі больш за 50% настаўнікаў прышчапіліся ад каранавірусу.
Размовы ў КДБ з настаўнікамі і дырэктарамі дзіцячых садкоў, прафэсары, звольненыя за «прагул» у дзень арышту, студэнты-ўцекачы ў Польшчу — расказваем, як рэпрэсіі і пагроза рэпрэсій зьмянілі школы і ВНУ ў Беларусі і што там адбываецца цяпер.
Жыровіцкая сярэдняя школа перастала быць беларускамоўнай: зь верасьня навучаньне перавялі на расейскую.
«Беларуская акадэмія», якая адкрылася сёлета на пачатку году і працуе дыстанцыйна ў партнэрстве з трыма навучальнымі ўстановамі Польшчы, атрымала афіцыйны дазвол на беларускамоўнае навучаньне.
У Віленскім музэі імя Івана Луцкевіча з 1 верасьня працуе суботняя школа, дзе вывучаюць беларускую мову. Свабода паразмаўляла з кіраўніцай праекту, настаўніцай і маці.
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
Вядоўцы «Моднага моўнага клюбу „Гоман“» Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг запэўніваюць, што пасьля прагляду 12 заняткаў кожны чалавек свабодна загаворыць па-беларуску. Але пры адной умове: калі ня будзе ленавацца і добрасумленна выканае ўсе хатнія заданьні.
22 верасьня 70-гадовы юбілей адзначае Уладзімер Колас — рэжысэр, пэдагог, заснавальнік нязьменны дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю, больш вядомага як «Коласаўскі ліцэй».
У школах Беларусі зьявіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Запыталіся ў чыноўніка з сыстэмы адукацыі і пэдагога, на каго разьлічаны гэты факультатыў і хто будзе яго выкладаць.
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Праверце свае веды пра гэтую гістарычную падзею
Талібы выключылі дзяўчат з афганскіх сярэдніх школ, загадаўшы толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам вярнуцца да заняткаў.
Паразмаўлялі з былой настаўніцай, якая звольнілася са школы празь ціск і была вымушаная пакінуць краіну. Жанчына расказала, што адбывалася ў школе летась, як прэсавалі настаўнікаў і ўсюды прыпляталі палітыку.
Выпускнікі сярэдняй школы сёлета будуць вучыцца па новым падручніку гісторыі. Зь яго можна даведацца, што падчас нацысцкай акупацыі калябаранты выкарыстоўвалі бел-чырвона-белую сымболіку і лёзунг «Жыве Беларусь!», а найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагодзьдзя названы «распад СССР».
Паразмаўлялі з былым настаўнікам адной зь менскіх школ, які мусіў звольніцца праз пагрозы і ціск з боку кіраўніцтва. Хлопец расказаў, як са школы прыбіраюць супрацоўнікаў зь «няправільнай» пазыцыяй.
З савецкіх часоў прынята лічыць, што беларусы — мірная нацыя, ніколі на нападала на іншых, а ўсе войны, у якіх яна ўдзельнічала, мелі выключна абарончы характар. Разьбіраемся разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам, ці так гэта.
Сёньня ў Менску разьвітваюцца з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім. Дасьледчык беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагодзьдзя памёр 7 верасьня на 58 годзе жыцьця.
Гістарычная бітва пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, магчыма, самая значная перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой. Свабода расказвае, чаму.
3 верасьня 1927 году нарадзіўся Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Загрузіць яшчэ