Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі ліцэй № 2, які спрабавалі абараніць бацькі вучняў, усё ж закрываюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Набор у сталічны ліцэй № 2 у 2022 годзе праводзіцца ня будзе, вынікае з афіцыйнага адказу ўпраўленьня адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёну Менску, які апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook выкладчык Яўген Лівянт.

У дакумэнце за подпісам начальніцы ўпраўленьня Натальлі Кучынскай гаворыцца, што ўсе навучэнцы, якія паступілі ў ліцэй, змогуць у ім давучыцца «з атрыманьнем дакумэнту аб адукацыі ўстаноўленага ўзору», а «прыём у 2022 годзе для навучаньня ў ліцэі № 2 праводзіцца ня будзе».

У пачатку сьнежня зьявілася інфармацыя, што ў Менску зьбіраюцца закрыць два ліцэі — № 1 і № 2. У Міністэрстве адукацыі сказалі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Аднак пазьней стала вядома, што рашэньне закрыць навучальныя ўстановы практычна прынятае.

Бацькоў, чые дзеці вучацца ў ліцэі № 2, сытуацыя не задаволіла. Яны зьвярнуліся са скаргамі ў камітэт адукацыі Менгарвыканкаму.

Падчас сустрэчы бацькоў з чыноўнікамі намесьніца старшыні камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Ірына Чарняўская заявіла, што калі ліцэй стваралі, разьлічвалі, што тут будуць займацца дзеці з усіх раёнаў Менску, але аналіз паказаў, што ў асноўным сюды паступаюць тыя, хто жыве побач. Другая прычына закрыцьця ліцэя, паводле Чарняўскай, — невыкананьне чаканых паказьнікаў: вынікі дзяцей на прадметных алімпіядах і навукова-практычных канфэрэнцыях, якасьць ведаў і адукацыі пры выпуску, а таксама дасягненьні пэдагагічнага калектыву, нягледзячы на тое, што летась першым у Ленінскім раёне быў менавіта ліцэй № 2, і гэта пацьвердзілі самі чыноўнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG