«Страх — кепска, гвалт — кепска, хлусьня — кепска. Нельга рабіць выгляд, быццам нічога не адбываецца. Мы маем права мець свае перакананьні і выказваць іх, мы маем права падтрымліваць адзін аднаго. Студэнты, мы з вамі. Філфак БДУ — гэта мы. Свабода, праўда, салідарнасьць», — гаворыцца ў звароце.