Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БДУІР прайшоў пікет у падтрымку арыштаванага студэнта, які на відэа міліцыі зьняпраўдзіў сваё зьбіцьцё


16 верасьня ў БДУІР прайшла акцыя салідарнасьці з арыштаваным студэнтам унівэрсытэту Міхаілам Клачковым. Тым часам Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала відэазапіс, у якім студэнт адмаўляецца ад уласных слоў пра зьбіваньне ў міліцыі «да страты прытомнасьці».

Ранейшы расповед студэнта пра зьбіваньне ў Цэнтральным РУУС Менску прагучаў у судзе, дзе ўдзельніка нядзельнага «Маршу герояў» Міхаіла Клачкова асудзілі на 10 сутак.

«Да мяне (фізычнай сілы. — РС) не ўжывалі», — сказаў Міхаіл на відэа пра абыходжаньне зь ім у Цэнтральным РУУС, якое апублікавала сёньня МУС Беларусі. На пытаньне, чаму ён раней сьцьвярджаў, што яго білі, малады чалавек адказаў: «Для піяру». І паўтарыў за міліцыятам: «Так, для хайпу».

Міхал Клачкоў адбывае адміністрацыйны арышт у ізалятары на Акрэсьціна, таму пачуць ягоную вэрсію пакуль немагчыма. Але сябры Міхаіла, зь якімі ўдалося пагаварыць Свабодзе, ня вераць, што ён выказваўся на відэа не пад прымусам.

Паводле іх, ужытае Клачковым слова «хайп» — не зь ягонага лексыкону. Таксама падазроным яны назвалі тое, што твар Міхаіла на відэа размыты. «Гэта хіба для таго, каб не былі відаць сьляды ўдараў», — мяркуюць студэнты БДУІР.

Сябры Міхаіла Клачкова кажуць, што хлусіць аб зьбіваньні ён ня стаў бы, бо «не такі чалавек».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG