Дата дня
29 сьнежня 1884 году памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць удзел яго ў паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі і ён больш за год правёў у менскай турме, а пад паліцэйскім наглядам заставаўся да самай сьмерці ў 1884 годзе.
Летась у лістападзе збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», але 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне адмяніў Гомельскі абласны суд.
Дзень у гісторыі
1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.
1922 — падпісаная дамова аб утварэньні СССР.
1947 — у Остэргофэне (Нямеччына) на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР.
1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».
1989 — Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.
1991 — праведзены рэфэрэндум аб дзяржаўнай незалежнасьці Ўзбэкістану.
1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.
2021 — выйшаў апошні нумар газэты ТБМ «Наша слова», газэта закрылася ў зьвязку зь ліквідацыяй ТБМ.
У гэты дзень нарадзіліся
1842 — Восіп Лунц, беларускі лекар і навуковец, заснавальнік супрацьсухотнай дапамогі ў Менску.
1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.
1883 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца.
1913 — Зiнаiда Васiльева, балерына, народная артыстка Беларусі.
1934 — Віктар Тарасаў, актор, народны артыст Беларусі.
1936 — Яўген Шабан, беларускі паэт, драматург.
1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.
1972 — Джуд Лоў, брытанскі актор, двойчы ляўрэат прэміі «Оскар».
У памяці
1926 — Райнэр Марыя Рыльке, аўстрыйскі паэт.
1937 — Яфім Мінін, беларускі мастак.
1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст.
2019 — Захар Кудзін, беларускі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).