25 верасьня каля паўсотні студэнтаў выйшлі на прыступкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, каб выказаць нязгоду з апошнімі падзеямі ў Беларусі.
Праз студэнцкія тэлеграм-каналы быў абвешчаны сядзячы пратэст, студэнты слухалі музыку, сьпявалі песьні.
1 верасьня спробы студэнтаў ВНУ прайсьці па Менску маршам пратэсту скончыліся масавымі затрыманьнямі. Многія маладыя людзі былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў і буйных штрафаў.