Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыца Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна: Мяне звольніў Лукашэнка — астатнія толькі выконваюць яго загады 


Страйк студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ
Страйк студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ

Людзі, якія 30 кастрычніка сабраліся ля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, сустрэлі аплядысмэнтамі Натальлю Дуліну — дацэнта катэдры італьянскай мовы.

Яна паведаміла БелаПАН, што яе звальняюць з ВНУ разам яшчэ з двума выкладчыкамі.

«Загад аб маім звальненьні ёсьць, я яго яшчэ не падпісала, таму што знаходжуся ў страйку, — сказала яна. — Па сутнасьці, мяне звольніў Лукашэнка сваімі заявамі 27 кастрычніка. Астатнія толькі навыперадкі выконваюць яго загады», — дадала Натальля Дуліна.

27 кастрычніка на чарговай нарадзе Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічыць страйкоўцаў, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў, якія пратэстуюць.

«Хто выйшаў у парушэньне закону на несанкцыянаваныя акцыі, пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх каго ў войска, а каго на вуліцу. Тое ж самае выкладчыкі, іх таксама адзінкі, якія брыдка сябе паводзяць. Нікога не прасіце і не ўгаворвайце. У лепшым выпадку мы іх загонім пад плінтус, а яны потым зноў адтуль вылезуць. Таму хай вызначаюцца, як яны хочуць жыць і што рабіць».

30 кастрычніка каля 200 чалавек сабраліся каля ўваходу ў МДЛУ, каб падтрымаць адлічаных і звольненых. Яны прыйшлі з плякатамі: «Вы ніколі ня знойдзеце годную замену», «Спыніце звальненьні і адлічэньні!», «А хто нас заўтра вучыць будзе?». Таксама скандавалі: «Дуліна, мы ганарымся!», «Жыве Беларусь!», «Саша, ты адлічаны!».

Па словах бацькоў студэнтаў, якія знаходзяцца ў сьпісах на адлічэньне, яны прыйшлі, каб падпісаць зварот да новага рэктара Натальлі Лапцевай з патрабаваньнем перагледзець сваё рашэньне, а таксама не дапускаць надалей ціску на прафэсарска-выкладчыцкі склад за грамадзянскую пазыцыю.

Тое, што адбывалася, здымалі на відэакамэры сілавікі ў цывільным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG