«Беларуськалій» працуе, але на прадпрыемстве незразумелая сытуацыя, заявіў БелаПАН старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў Юры Захараў.
Аляксандар Лукашэнка сёньня, размаўляючы з работнікамі агракамбінату «Дзяржынскі», пракамэнтаваў прыезд у Белтэлерадыёкампанію журналістаў з Расеі.
Калектыў найбуйнейшага забудоўніка Горадзенскай вобласьці «Гроднажылбуд» папярэдзіў кіраўніцтва прадпрыемства і гораду пра тое, што пачне страйк 21 жніўня. Аднак начальства заявіла, што ён незаконны.
На наваполацкім ААТ «Нафтан» палічылі подпісы пад адкрытым зваротам да народу Беларусі. Раней тут заяўлялі, што завод будзе страйкаваць з 29 жніўня, калі да таго часу Аляксандар Лукашэнка ня пойдзе ў адстаўку.
Гэта ўжо трэці нумар «„Комсомольской правды“ в Белоруссии», які ня даў рады выпусьціць Дом друку.
19 жніўня памочнік Лукашэнкі ў пытаньнях фінансава-крэдытнай сыстэмы Валер Бельскі заявіў, што беларуская эканоміка страціла 500 мільёнаў даляраў. Глядзім, адкуль ён узяў гэтую лічбу.
У Доме друку зноў нечакана зламаўся друкарскі станок, патлумачылі там рэдакцыі «„Комсомольской правды“ в Белоруссии».
Прадстаўнікі страйкаму прадпрыемства раніцай 20 жніўня спрабавалі раздаць супрацоўнікам прадпрыемства бюлетэні для галасаваньня пра абвяшчэньне забастоўкі.
«Пачынаецца стварэньне нейкіх радаў, хто на што здольны. Іх ужо настваралі столькі...»
«Размыльваньне пратэсту». На «Гродна Азот» работнікі абмеркавалі, як пачаць забастоўку законна
Арцём Савіцкі працаваў на «Гомсельмашы» электраманцёрам. На прадпрыемстве былі няўдалыя спробы страйкаваць — працоўных зачынілі ў цэхах. Зачынілі ў цэху і Арцёма — пасьля таго, як ён расказаў журналістам пра сытуацыю на заводзе.
Незалежныя прафсаюзы, якія ўваходзяць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, заявілі, што бяруць на сябе каардынацыю працы дзеля стварэньня агульнанацыянальнага страйкавага камітэту.
З 3200 працаўнікоў Менскага маторнага заводу сёньня працягвалі страйк некалькі дзясяткаў чалавек, якія раней падпісалі заявы на адпачынак за свой кошт.
У склад камітэту ўвайшлі адзін з заснавальнікаў Фонду салідарнасьці Андрэй Стрыжак, блогер Эдуард Пальчыс, IT-прадпрымальнікі Аляксандар Падгорны і Яраслаў Ліхачэўскі.
Буйныя прадпрыемствы Горадні пачынаюць страйкаваць. На работнікаў цісьне кіраўніцтва.
На «Гродна Азот» каля тысячы чалавек выйшлі на прахадную прадпрыемства, каб выказаць жаданьне страйкаваць.
Супрацоўнікі Беларускага мэталюргічнага заводу працягваюць збор подпісаў пад зваротам да ўладаў. 20 жніўня на заводзе можа пачацца страйк. Пра гэта Свабодзе паведаміла крыніца на БМЗ.
Страйкам «Беларуськалію» вырашыў працягнуць забастоўку да выкананьня патрабаваньняў страйкоўцаў. Першачарговае зь іх — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі.
Гэтыя працаўнікі сёньня раніцай прыйшлі да прахадной МТЗ і стаялі там разам зь іншымі рабочымі прыкладна гадзіну, пакуль не зьявіўся АМАП і не адагнаў людзей ад прахадной.
Каля прахадной Менскага трактарнага заводу ў сераду раніцай АМАП разганяў людзей, якія прыйшлі падтрымаць рабочых, паведамляе TUT. by.
ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спыненая вытворчасьць. Раніцай 19 жніўня рабочыя зьбіраюцца на цэнтральнай плошчы Салігорску.
Усе прадпрыемствы рэальнага сэктару эканомікі працуюць у штатным рэжыме, на некаторых ёсьць групы пратэстоўцаў, спасылаецца БелТА на прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку.
Свабода паглядзела сайт дзяржаўных закупаў і даведалася, што набывалі сілавікі напярэдадні і пасьля выбараў.
Прынамсі 167 працаўнікоў Менскага маторнага заводу далучыліся ўчора да страйку.
Сябра страйкаму Сяргей Далеўскі назваў сытуацыю са страйкам складанай. Паводле яго, падтрымаць страйк нават пад пагрозай звальненьня гатовыя толькі 200–250 работнікаў, іншыя вагаюцца.
Як расказалі Свабодзе ў стачкаме 4-га рудаўпраўленьня, цяпер на прадпрыемстве ствараецца агульны камітэт забастоўкі.
Падчас сустрэчы работнікі «Нафтану» асьвісталі кіраўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю Івана Тэртэля.
«Людзі не даруюць такога гвалту з боку сілавікоў, які быў на вуліцах нашых гарадоў»
На Беларускім мэталюргічным заводзе прыпынілі працу ўсе тры печы, – паведаміла Свабодзе крыніца на БМЗ.
Сёньня ў Салігорску распачаўся страйк шахтароў «Беларуськалію».
Увесь тыдзень работнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў выказвалі сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне, патрабавалі спыніць гвалт з боку праваахоўных органаў, вызваліць усіх затрыманых і палітвязьняў, правесьці новыя сумленныя выбары.
Яны паведамілі, што ў панядзелак далучаюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі».
Калектыў Горадзенскай тытунёвай фабрыкі накіраваў зварот на імя старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Краўцова і начальніка УУС аблвыканкаму Вадзіма Сіняўскага.
На МТЗ прыехаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт Свабоды. Адміністрацыя адмовілася пускаць на тэрыторыю заводу незалежную прэсу.
Кіроўны орган рэспубліканскага камітэту прафсаюзу энэргетыкаў, газавай і паліўнай прамысловасьці далучыўся да патрабаваньняў грамадзян аб вызваленьні незаконна затрыманых удзельнікаў мірных акцыяў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка перакананы, што цяпер наўмысна спрабуюць «разгойдваць» дзяржаўныя прадпрыемствы.
На «Гродна Азот» немагчыма спыніць вытворчасьць, аднак тысячы супрацоўнікаў падпісалі заяву аб нязгодзе з вынікамі выбараў.
У Горадні прайшла сустрэча супрацоўнікаў найбуйнейшага горадзенскага забудоўніка «Гроднажылбуд» з кіраўніцтвам прадпрыемства і гораду. Людзі заявілі, што застануцца на месцах, але ня будуць працаваць.
Людзі ў чорнай вопратцы і з зброяй прыйшлі ў офіс «Яндэксу» ў Менску
Аб 11 гадзіне каля прахадной заводаўпраўленьня сабраліся работнікі і жыхары Жодзіна — каля 300 чалавек. Да іх выйшаў старшыня Жодзінскага гарвыканкаму Дзьмітры Заблоцкі
У краіне забаранілі аптовы і раздробны гандаль піратэхнічнымі вырабамі — пэтардамі, фаерамі і салютамі. Салюты і пэтарды выкарыстоўвалі пратэстоўцы падчас акцый супраць фальсыфікацыі выбараў. Пратэсты доўжацца ўжо тры дні.
Пра гэта 9 жніўня заявіў прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Яго цытуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Прэм’ер Раман Галоўчанка кажа пра стымуляцыю накапляльных пэнсій. Разьбіраемся, што з пэнсійнай сыстэмай цяпер і што яе чакае ў будучыні.
Ужо сёньня, 7 жніўня, на БелАЭС пачнуць загружаць ядзернае паліва. Раней хадзілі чуткі, што ў гэты дзень, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў, адбудзецца фізычны пуск станцыі.
Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Сяргей Чэрачэнь адказаў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі што да кіраваньня стратнымі прадпрыемствамі.
Былы галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця лічыць, што Беларусь мае просты шлях, каб «пазбавіцца камісарскага кіраваньня эканомікай»: дастаткова выканаць абяцаньні, якія давалі МВФ, ЭБРР і Сусьветнаму банку.
Падчас пасланьня народу і парлямэнту Лукашэнка згадаў пра праблемы сельскай гаспадаркі і паабяцаў навесьці парадак у вёсках за пяцігодку.
У Беларусі 58,5% работнікаў арганізацый атрымліваюць заробак да 1000 рублёў, 14,5% зь іх маюць заробак менш за 500 рублёў.
Управа абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы аштрафавала «Газпром» за адмову падаць дадзеныя аб праекце «Паўночны паток –2».
Расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені–ліпені паставілі ў Беларусь крыху больш за 6 млн тон нафты, што на 37% менш, чым у студзені–ліпені 2019 году, спасылаецца «Інтэрфакс» на апэратыўную зводку паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі .
Загрузіць яшчэ