Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БМЗ працягваецца збор подпісаў, МНПЗ працуе ў штатным рэжыме


Супрацоўнікі Беларускага мэталюргічнага заводу працягваюць збор подпісаў пад зваротам да ўладаў. 20 жніўня на заводзе можа пачацца страйк. Пра гэта Свабодзе паведаміла крыніца на БМЗ.

Раней, 17 жніўня, працоўныя заводу прыпынялі працу трох печаў, крычалі «Забастоўка!». Кіраўніцтва заводу сказала, што не забараняе страйк — гэта права працоўных, але трэба, каб яны сабралі подпісы, ня менш за 2/3 ад колькасьці працоўных.

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў мінулую пятніцу, 14 жніўня, прайшоў сход з удзелам кіраўніцтва заводу. Працоўныя перадалі кіраўніцтву свае патрабаваньні — пра адстаўку Лукашэнкі, сумленныя выбары і супраць міліцэйскага гвалту. Заўтра, 20 жніўня, плянуецца новая сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG