Падчас пасланьня народу і парлямэнту 4 жніўня Аляксандар Лукашэнка згадаў пра праблемы сельскай гаспадаркі. І паабяцаў навесьці парадак у вёсках і аграгарадках за пяцігодку. А што з вёскай цяпер.
Паводле Белстату, увесь прыбытак сельскагаспадарчых арганізацый за студзень-травень 469 мільёнаў рублёў. Гэта больш, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе.
Калі ня ўлічваць дзяржаўную падтрымку(крэдыты і датацыі), то ў Беларусі 53,3% стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы. Сума чыстых стратаў — 299 мільёнаў рублёў.
Сумарная запазычанасьць усіх арганізацый сельскай гаспадаркі — 14,7 мільярдаў рублёў. Пратэрмінаваная запазычанасьць — 3 мільярды рублёў.